Вы тут

У Мінску на рынку "Ждановічы" згарэла кафэ


Паведамленне пра пажар паступіла 17 лістапада ў 06.48 ад супрацоўніка службы аховы ТАА ГД "Ждановічы". Паводле яго слоў, гарэў будынак кафэ "Інтэрнацыянал", размешчанага па вуліцы Ціміразева. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.


Прыбыўшы на месца, ратавальнікі ўбачылі падпалены дах кафэ і клубы дыму. У ходзе ліквідацыі пажару было ўстаноўлена, што адбылося загаранне даху на плошчы 120 м² і маёмасці на плошчы 20 м² унутры кафэ.

У выніку пажару пашкоджаны дах і маёмасць, падкопчана памяшканне кафэ. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданыя версіі ўзнікнення пажару - падпал і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Фота МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».