Вы тут

Анлайн-курс для бацькоў падлеткаў арганізуе інстытут ЮНЕСКА


Інстытут ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях у адукацыі (ІІТА ЮНЕСКА) запрашае на бясплатны анлайн курс “Эфектыўная стасункі бацькоў з дзецьмі падлеткавага ўзросту”.


Аб'ём курса складае 32 акадэмічных гадзіны (8 гадзін у тыдзень). Навучанне праходзіць у зручны час, матэрыялы курса даступныя кругласутачна. Пасля заканчэння курса выпускнікі, якія выканаюць усю праграму, бясплатна атрымаюць электронны сертыфікат па выніках навучання.

Навучальны анлайн-курс курс накіраваны на павышэнне камунікатыўных кампетэнцый бацькоў падлеткаў, а таксама выбудоўванне і захаванне з дзецьмі давяральных адносін у доўгатэрміновай перспектыве. Ён быў распрацаваны ў 2017 годзе  За яго аснову ўзятыя вынікі сумесных праектаў ЮНЕСКА і часопіса PSYCHOLOGIES: “TEENS: даведнік для бацькоў падлеткаў” і “Мама дарагая! Быць бацькамі падлетка“. Летам гэтага года курс быў дапоўнены новымі матэрыяламі.

Навучальныя модулі ахопліваюць  развіццё дзяцей і падлеткаў, некаторыя пытанні дзіцячай псіхалогіі, псіхалогіі юнацтва, фізіялогіі і псіхісэксуальнага развіцця дзіцяці і падлетка, прычыны і наступствы рызыкоўных паводзінаў, уключаючы ўжыванне псіхатропных рэчываў, спробы суіцыду, ранняе ўступленне ў палавыя сувязі.

Слухачы курса будуць вывучаць складаныя сітуацыі, у якіх можа апынуцца дзіця і сям'я: гэта могуць быць гвалт і булінг у дачыненні да дзіцяці, псіхічныя растройствы, інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, распад сям'і, "нестандартная" сексуальная арыентацыя сына ці дачкі, выхаванне дзяцей ад розных шлюбаў і іншыя. Таксама прадметам вывучэння стануць мадэлі эфектыўнага рэагавання бацькоў на складаныя сітуацыі.

Курс пройдзе з 26 лістапада па 23 снежня 2018 года (4 тыдні) на Міжнароднай платформе дыстанцыйнага і змешанага навучання EDU-HUB па адрасе.

Для рэгістрацыі на анлайн-курс неабходна не пазней як 26 лістапада стварыць уліковы запіс на EDU-HUB па спасылцы. Увайсці на платформу, а затым на курс. Прамая спасылка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.

Грамадства

Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.