Вы тут

У Мінску стартуе дзіцячае "Еўрабачанне-2018"


20 краін-удзельніц,15-тысячная сцэна "Мінск-Арэны" з  найсучасным  светлавым і гукавым абсталяваннем, мноства спраўджаных дзіцячых мараў і адзін на ўсіх слоган "Light Up!" ("Запальвай!"). Сёння стартуе дзіцячы міжнародны конкурс  песні "Еўрабачанне", які ў другі раз прымае Беларусь. Нашу краіну, нагадаем, прадстаўляе 14-гадовы Даніэль Ястрэмскі з песняй "Time".


Аўстралія, Азербайджан, Албанія, Арменія, краіна-гаспадыня Беларусь, Грузія, Ізраіль, Ірландыя, Італія, Казахстан, Македонія, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Партугалія, Расія, Сербія, Украіна, Уэльс і Францыя, прычым Казахстан і Уэльс у гэтым спісе -- дэбютанты. 16-ы па ліку дзіцячы конкурс песні ўвайшоў у гісторыю як рэкордны па колькасці ўдзельнікаў. Усе замежныя дэлегацыі ўжо прыбылі ў Мінск і засяліліся ў пяцізоркавы гасцінічны комплекс "Прэзідэнт-атэль".

А сёння ўвечары пачнецца еўратыдзень, афіцыйны старт якому дадуць старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і выканаўчы прадзюсар "Еўрабачання" Йан Ола Санд. Канкурсанты пад прыцэлам фота- і тэлекамер пройдуць па чырвонай дывановай дарожцы ў выставачным цэнтры "Белэкспа", загадаюць жаданні, убачаць падрыхтаванае арганізатарамі маляўнічае 3D-шоу і паўдзельнічаюць у жараб'ёўцы, якая вызначыць парадкавыя нумары выступлення ў фінале.

Тэлеверсію цырымоніі адкрыцця дзіцячага "Еўрабачання" пакажа ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1", а падрабязны фотарэпартаж з мерапрыемства з'явіцца на сайце "Звязды".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».