Вы тут

Самы вялікі інтэрактыўны ўрок правядзе для тысячы школьнікаў velcom


Другі этап рэспубліканскага конкурсу для вучняў 10-х і 11-х класаў velcom YOUTH распачнецца з самага вялікага ўроку ў краіне. Ужо ў гэтую суботу 24 лістапада інтэрактыўны майстар-клас “Майстэрства прэзентацыі” адначасова аб’яднае старшакласнікаў па ўсёй Беларусі. Ён пройдзе ў самай вялікай зале кінатэатра velcom cinema VOKA. Удзел у ім прымуць больш за 200 старшакласнікаў школ, гімназій і ліцэяў Мінска, а таксама больш як 800 зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу з 236 навучальных устаноў Беларусі.


Cацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH рэалізуе кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і арганізатараў канферэнцыі TEDx Minsk. Яго адметнасць у тым, што ўся камунікацыя (ад падачы заяўкі да прэзентацыі ў фінале) будзе весціся на беларускай мове. Падлеткі, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага,  прапануюць сваю тэму ў адным з трох напрамкаў: тэхналогіі, культура або інклюзія.

На мінулым тыдні арганізацыйны камітэт падвёў вынікі збору заявак ад удзельнікаў конкурсу. Самай актыўнай навучальнай установай у краіне стала віцебская сярэдняя школа № 44, дзе адважыліся прапанаваць свае ідэі каля 100 вучняў. Агульная геаграфія праекта ахоплівае амаль 90 населеных пунктаў у краіне краіны – ад сталіцы, абласных і раённых цэнтраў да сельскіх школ і школ-інтэрнатаў. Праект velcom YOUTH стаў па-сапраўднаму агульна-нацыянальным, дайшоў да самых зацікаўленых і матываваных школьнікаў.

Тэхнічна самы вялікі ўрок у краіне будзе забяспечаны пры дапамозе прамой трансляцыі майстар-класа праз сэрвіс анлайн-тэлебачання VOKA для зарэгістраваных удзельнікаў праекта. Акрамя таго, усе зацікаўленыя навучэнцы краіны змогуць паглядзець трансляцыю абсалютна бясплатна на канале лічбавага тэлебачання VOKA YOUTH, спасылка будзе размешчана на сайце праекта velcom-youth.by.

Тры асноўныя майстар-класы пройдуць у кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen (г. Мінск, вул. П. Мсціслаўца, 11). Настаўнікам, які правядзе першы вялікі ўрок, стане Дзмітрый Смірноў – спікінг-коуч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы. Два наступныя майстар-класы “Майстэрства выступлення” і “Майстэрства лідара” пройдуць у снежні і студзені.

На трэцім конкурсным этапе з 20 студзеня па 20 лютага хлопцам і дзяўчатам  неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Відэаролік з прэзентацыяй рэалізаванага праекта і доказамі яго значнасці і перспектыўнасці неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на info@velcom-youth.by.

Аўтары самых сацыяльна значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе 10 фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным напрамку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Больш падрабязна прачытаць пра вынікі першага этапу, а таксама паглядзець спісы зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу можна на сайце velcom-youth.by, а таксама на сайце кампаніі velcom

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?