Вы тут

"Мінск" атрымаў перамогу на міжнародным турніры па індорхакеі ў Празе


Мужчынская і жаночая каманды "Мінск" па індорхакеі перамаглі на міжнародным турніры Pragochema Cup 2018 у Празе, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі гэтага віду спорту.


На групавым этапе турніру, які праводзіўся ўжо 52-і раз, мужчынская дружына заняла першае месца. У паўфінальнай гульні мінчане сустрэліся з аўстрыйскай камандай WAC і дабіліся поспеху з лікам 7:4. У другім паўфінале ўкраінскі ОКС-ШВСМ быў мацнейшы за аўстрыйскі "Навакс" - 3:2. У фінале мінчане дабіліся перамогі над сапернікамі з Украіны - 7:4.

Турнір сярод жаночых каманд праходзіў па кругавой сістэме. У пяці матчах "Мінск" атрымаў пяць перамог. Вырашальнай стала сустрэча з аўстрыйскім "Наваксам", якая завяршылася з лікам 1:0 на карысць беларускай каманды.

У снежні ХК "Мінск" стартуе ў чэмпіянаце Беларусі па індорхакеі. Маладзёжныя зборныя Беларусі ў студзені 2019 года згуляюць у чэмпіянаце Еўропы ў мацнейшых лігах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.