Вы тут

У Японіі арыштавалі кіраўніка альянсу Renault-Nissan-Mitsubishi


Праваахоўныя органы Японіі затрымалі кіраўніка аўтамабільнага альянсу Renault-Nissan-Mitsubishi, аднаго з самых паспяховых менеджараў сусветнага аўтапрама Карласа Гону. Раней Nissan паведаміў пра ўнутранае расследаванне супраць яго.


Фота Bloomberg

Пасля допыту японскія следчыя арыштавалі аднаго з самых вядомых менеджараў аўтапрама ў свеце, кіраўніка альянсу Renault-Nissan-Mitsubishi Карласа Гону. Пра гэта паведамляюць газета Yomiuri і тэлеканал NHK.

Дагэтуль газета The Asahi Shinbun паведаміла са спасылкай на крыніцы, што Гон будзе затрыманы ў панядзелак, 19 лістапада. Пазней газета расказала, што следчыя ўжо пачалі допыт Гона ў штаб-кватэры Nissan Motor Co. у Ёкагаме, куды яны прыйшлі з ордэрам на ператрус.

Пазней Nissan выпусціла паведамленне, у якім гаварылася, што кампанія ўжо на працягу некалькіх месяцаў вяла ўнутранае расследаванне ў дачыненні да Гона і прадстаўнічага дырэктара Грэга Кэлі. Nissan перадала матэрыялы расследавання японскай пракуратуры, і запэўніла у гатоўнасці супрацоўнічаць са следствам.

У ходзе расследавання высветлілася, што Кэлі і Гон на працягу многіх гадоў у справаздачах для Такійскай фондавай біржы прыніжалі даходы апошняга. Былі выкрытыя і факты выкарыстання актываў кампаніі ў асабістых мэтах пры саўдзеле Кэлі.

Кампанія прынесла прабачэнні акцыянерам. Савету дырэктараў прапанавана зняць Гону і Кэлі са сваіх пасадаў.

РБК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».