Вы тут

Грамадзянін Германіі падазраецца ў махлярстве


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі 33-гадовага грамадзяніна Германіі, які падазраецца ў здзяйсненні махлярстваў у дачыненні да грамадзян Беларусь і Германіі.


Устаноўлена, што ў Беларусь мужчына прыехаў у лістападзе 2017 года, скарыстаўшыся магчымасцю бязвізавага рэжыму ўезду. Далей у Мінску адкрыў фірму, якая аказвае паслугі па вырабе дамоў і лазняў з драўлянага бруса.

Аднак, як было ўстаноўлена, фігурант браў перадаплату ў даверлівых мінчан, а свае абавязацельствы перад заказчыкамі не выконваў. У міліцыю ўжо звярнулася 15 пацярпелых грамадзян -- жыхароў Мінска і Мінскай вобласці. Папярэдне сума нанесенай шкоды склала больш за 40 тысяч долараў.

Акрамя гэтага аператыўнікі высветлілі, што затрыманы іншаземец таксама ўваходзіў у давер да разведзеных адзінокіх жанчын-жыхарак сталіцы, якім абяцаў сумесную шчаслівую будучыню і прасіў пазычыць грошай на бізнес. Знаёміўся ў цырульнях, рэстаранах, гандлёвых цэнтрах і г.д.

У адным з эпізодаў яму ўдалося такім чынам завалодаць 6 тысячамі долараў, якія да гэтага часу ён не вярнуў мінчанцы. У іншым эпізодзе адну з пацярпелых жанчын іншаземец папрасіў на яе імя аформіць тэлевізар у растэрміноўку, які быў неабходны для офіса фірмы. Але, як высветлілася пазней, тэлевізар ён падарыў іншай прыяцельніцы, паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска.

Далей аператыўнікі ўстанавілі, што затрыманы грамадзянін Германіі знаходзіцца ў рэгіянальным вышуку. На тэрыторыі ФРГ ён падазраецца ў здзяйсненні аналагічных злачынстваў – там таксама мелася фірма і некалькі падманутых дам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.