Вы тут

У Беларусі шукаюць інвестараў для радовішча кварцавых пяскоў


У Беларусі аб'явілі конкурс па перадачы ў канцэсію чатырох аб'ектаў - радовішча кварцавых пяскоў і трох нафтаперспектыўных участкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе БЕЛТА.


Конкурсы па выбары інвестара для заключэння канцэсійнага дагавора праводзяцца для радовішча кварцавых пяскоў Гарадное (усходняя частка) у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, а таксама трох нафтаперспектыўных участкаў - Акуліцкая плошча (Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці), Пазнякевіцкая плошча (Ельскі раён Гомельскай вобласці) і Паўднёва-Аршанскі нафтаперспектыўны ўчастак (Аршанскі, Дубровенскі раёны Віцебскай вобласці, Горацкі раён Магілёўскай вобласці).

Усяго ў Беларусі для перадачы ў канцэсію ў мэтах прыцягнення інвестыцый у геалагічнае вывучэнне нетраў, распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў прапануецца 15 аб'ектаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».