Вы тут

Пры праясненнях чакаецца да мінус 13 градусаў


На гэтым тыдні будзе спакойны, перадзімні характар надвор'я. Уплыў на яго ў краіне акажа перыферыя скандынаўскага антыцыклону: будзе пераважна без ападкаў, вецер прагназуецца слабы, захаваецца павышаны фон атмасфернага ціску, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень будзе без істотных ападкаў. На некаторых участках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У сераду будзе пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і ўдзень месцамі па Віцебскай вобласці магчымыя невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. На некаторых участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ў асноўным ад мінус 3 градусаў да мінус 9 градусаў, пры праясненнях паветра астудзіцца да 10—12 марозу. Удзень будзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла. Без ападкаў чакаецца і ў чацвер. Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 9 марозу, пры праясненнях панізіцца да мінус 10—12 градусаў. Днём чакаецца ад мінус 3 градусаў да плюс 2 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у пятніцу будзе без істотных ападкаў і стане яшчэ халадней. Месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на некаторых участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 марозу, пры праясненнях — мінус 10—13 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Холадна...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».