Вы тут

Актывізаваліся псеўдаработнікі сацслужбаў


Як паведамілі ў Следчым камітэце, 38-гадовая ўраджэнка Бабруйска, раней неаднаразова судзімая, пад выглядам кантралёра па энерганаглядзе пранікала ў жыллё пажылых грамадзян і абкрадала іх.


Напрыклад, яшчэ ў чэрвені яна на падставе праверкі работы лічыльніка ўліку электраэнергіі ўвайшла ў кватэру і папрасіла гаспадара даць дамову энергазабеспячэння і дакументы на лічыльнік. Калі 89-гадовы мужчына адышоў, выкрала ў яго грошы — больш за 200 рублёў.

Праз некалькі дзён тым жа спосабам скрала кашалёк і скарбонку з грашовымі сродкамі ў пажылых грамадзян на агульную суму больш за 100 рублёў.

Дзеянні жанчыны кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Маёмасны ўрон быў кампенсаваны ў поўным аб'ёме. За ўчыненыя злачынствы ў кастрычніку 2018 года ўступіў у законную сілу абвінаваўчы прысуд.

Людзі старэйшага пакалення ў сілу свайго ўзросту і стану здароўя з'яўляюцца больш даверлівымі. Факты здзяйснення маёмасных злачынстваў у дачыненні да іх апошнім часам прыкметна пачасціліся. Нярэдка злачынцы мяняюць сваю знешнасць і прадстаўляюцца супрацоўнікамі камунальных службаў, газавай службы, сацыяльнымі работнікамі і інш.

У сувязі з гэтым УСК па горадзе Мінску рэкамендуе ў выпадках, калі незнаёмы чалавек спрабуе ўвайсці ў дом, перш за ўсё праяўляць пільнасць. Ні пры якіх умовах не ўпускаць у жыллё, не рэагаваць на любыя просьбы («папіць вады», «аддаць нечаканую прыбаўку да пенсіі», «праверыць лічыльнікі, разеткі», «прадаць рэч па вельмі нізкай цане»).

Таксама, калі незнаёмыя грамадзяне прадстаўляюцца сацыяльнымі работнікамі або настойліва просяць упусціць у дом, неабходна патрабаваць прад'яўлення дакументаў, поўнае прозвішча, імя і пасаду асобы, пры гэтым не дазваляць увайсці. Патэлефанаваць у арганізацыю, ад якой ён прыйшоў, і ўдакладніць гэтыя звесткі. Пры ўзнікненні падазрэнняў патэлефанаваць у міліцыю па тэлефоне 102
або родным, суседзям.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.