Вы тут

Дзіцячае «Еўрабачанне»


Учора вечарам у выставачным цэнтры «БелЭкспа» афіцыйна распачаўся конкурсны еўратыдзень, старт якому далі старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і выканаўчы прадзюсар «Еўрабачання» Ян Ола Санд.


Канкурсанты і дэлегацыі з 20 краін-удзельніц шпацыравалі па чырвонай дарожцы, фатаграфаваліся на памяць у адмысловых фотазонах і па просьбе вядучых цырымоніі загадвалі жаданні, самае актуальнае з якіх на найбліжэйшы час — безумоўна, выйграць дзіцячае «Еўрабачанне».

Наша краіна, нагадаем, ужо рабіла гэта двойчы: у 2005 годзе перамогу прывезла Ксенія Сітнік, у 2007-м — Аляксей Жыгалковіч. Акрамя таго, яшчэ тройчы (у 2006, 2011 і 2013 гадах) беларусы ўваходзілі ў топ-3 найлепшых юных выканаўцаў. Тры перамогі на дзіцячым конкурсе ў Грузіі, па дзве — на рахунку Мальты і Расіі (якраз летась расіянка Паліна Багусевіч прынесла сваёй краіне другое «золата» конкурсу). А каму пашанцуе сёлета? Даведаемся ўжо ў нядзелю, 25 лістапада. Сёння ж у канкурсантаў пачынаюцца рэпетыцыі на сцэне «Мінск-Арэны», а паралельна — насычаная праграма знаёмства з краінай, з беларускімі традыцыямі і сучаснасцю. Беларусь выступіць пад нумарам 8, першы нумар дастаўся Украіне, а закрываць шоу выпала Польшчы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Старт дадзены!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.