Вы тут

Сёння ў КЗ "Мінск" развітаюцца з Уладзімірам Журавелем


Развітанне з беларускім футбольным трэнерам і гульцом Уладзімірам Журавелем адбудзецца 20 лістапада ў канцэртнай зале "Мінск", паведаміў "Прэсбол".


Цырымонія адбудзецца з 11.00 да 14.00. Пахаваны Уладзімір Журавель будзе на Паўночных могілках Мінска.

Вядомы футбольны настаўнік памёр пасля працяглай хваробы на 48-м годзе жыцця. У ходзе трэнерскай кар'еры ён працаваў у жодзінскім "Тарпеда", салігорскім "Шахцёры", "Гомелі", мінскім "Дынама", гульцом якога з'яўляўся доўгія гады, і брэсцкім "Дынама".

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».