Вы тут

"Белкартаграфія" выпусціла скрэтч-карту Беларусі


 РУП "Белкартаграфія" выпусціла скрэтч-карту "Рэспубліка Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.


Фота: gki.gov.by

"Для таго каб захаваць памяць аб падарожжах па Беларусі, дастаткова проста сцерці манеткай серабрысты пласт з тэрыторый тых раёнаў краіны, у якіх давялося пабываць. Пад пластом хаваецца маляўнічая і вельмі падрабязная карта з выявай гербаў населеных пунктаў Беларусі. Карту дапаўняюць вытрымкі вершаў беларускіх паэтаў аб родным краі", - распавялі ў прэс-службе.

Скрэтч-карта выдадзена на беларускай мове, яе маштаб 1:1100000. Яна паступіць у фірменную гандлёвую сетку "Белкартаграфіі" 21 лістапада, у дзень урачыстай прэзентацыі чатырохтомнага выдання "Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi" ў Нацыянальнай бібліятэцы. Новую карту і ўсе чатыры тамы атласа можна будзе набыць на арганізаванай у бібліятэцы выставе-продажы прадукцыі "Белкартаграфіі". Пазней скрэтч-карта Беларусі паступіць у крамы гандлёвай сеткі "Белкніга".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.