Вы тут

"Вялікі гістарычны атлас Беларусі" прэзентуюць 21 лістапада


"Вялікі гістарычны атлас Беларусі", які ствараўся больш як 10 гадоў, прэзентуюць 21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю ўстановы.


"Больш за дзесяць гадоў спатрэбілася гісторыкам, картографам і іншым спецыялістам для стварэння першага ў Беларусі найбольш поўнага і навукова выверанага гістарычнага атласа, які ўяўляе сабой фундаментальнае чатырохтомнае выданне. Тэматычныя раздзелы кніг прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, адміністрацыйным пераўтварэнням, сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю, а таксама духоўнаму жыццю грамадства", - расказалі ў бібліятэцы.

На старонках атласа чытач знойдзе больш за 400 унікальных карт, у аснове кожнай - арыгінал-крыніца. "Чатыры тамы атласа дапаўняюць генеральныя карты, на якіх паказаны ўсе значныя населеныя пункты адпаведнага часу з абазначэннем прыналежнасці. Геаграфічны паказальнік знаёміць чытача з гістарычнымі і сучаснымі назвамі ўсіх населеных пунктаў, размешчаных на генеральнай карце, прыналежнасцю да паветаў і маёнткаў, часам першага згадвання ў крыніцах, варыянтамі і змяненнямі назваў", - адзначылі ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю.

Галоўная ідэя праекта - даць грамадскасці нагляднае ўяўленне аб гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. Кожны з тамоў адлюстроўвае лёсавызначальныя этапы этнагенезу беларусаў, іх складанага шляху да ўтварэння самастойнай дзяржавы.

Асноўную ролю ў арганізацыі работ па стварэнні атласа, выкананне картаграфічных работ і яго фінансаванне ажыццявіла РУП "Белкартаграфія" Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Несумненная заслуга ў падрыхтоўцы выдання належыць вучоным інстытута НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спецыялістам Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.