Вы тут

МЗС паказаў, якое надвор'е за акном беларускіх пасольстваў у розных краінах


Міністэрства замежных спраў Беларусі запусціла на сваёй старонцы ў Facebook незвычайную акцыю. Беларускія пасольствы ў розных краінах паказваюць, якое надвор'е за акном дыпмісій.


"А якое надвор'е сёння ў Беларусі? Па-асенняму дажджліва і золка, хутчэй за ўсё, адкажаце вы. Але не ўсё так адназначна. Астраўкі Беларусі ёсць яшчэ ў 57 краінах, якія раскіданы па ўсім свеце. Вядома, гэта нашы замежныя ўстановы. Прапануем паглядзець, чым яны жывуць, як выглядаюць, ды якое разнастайнае надвор’е можа быць у Беларусі!" - гаворыцца на старонцы МЗС у Facebook.

Фатаграфіі ўжо размясцілі некалькі беларускіх дыпмісій. Так, у Ташкенце за акном пасольства надвор'е сонечная, а ў двары цвітуць ружы. Сонечная восень таксама ў Сеуле і Абу-Дабі.

У Мюнхене наступілі маразы і выпаў снег, нягледзячы на тое, што тут таксама яшчэ не адкрасавалі ружы. "Ружы ды маразы!"- падпісалі фатаграфію дыпламаты.

Аб першым снезе ў Кіеве распавялі супрацоўнікі пасольства Беларусі ва Украіне. Надвор'е за акном беларускай дыпмісіі ў Маскве нагадвае мінскія рэаліі: на вуліцы пахмурна, і людзі імкнуцца апранацца цяплей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.