Вы тут

Стаў вядомы парадак выступленняў удзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання-2018"


19 лістапада на адкрыцці Еўратыдня адбылася асноўная жараб'ёўка, якая вызначыла, каму выпадзе першы і апошні нумар у фінальным гала-канцэрце (№1 — Украіна, №20 — Польшча), а таксама пад якім нумарам выступіць краіна-гаспадыня конкурсу (Беларусь — №8). Пазней рэжысёры шоу і прадзюсары Еўрапейскага вяшчальнага саюза склалі чарговасць выступленняў астатніх удзельнікаў.


 

 

Цалкам гэты спіс выглядае так:

1. Украіна,

2. Партугалія,

3. Казахстан,

4. Албанія,

5. Расія,

6. Нідэрланды,

7. Азербайджан,

8. Беларусь,

9. Ірландыя,

10. Сербія,

11. Італія,

12. Аўстралія,

13. Грузія,

14. Ізраіль,

15. Францыя,

16. Македонія,

17. Арменія,

18. Уэльс,

19. Мальта,

20. Польшча.

 

Сёння артысты правядуць першыя індывідуальныя рэпетыцыі на сцэне "Мінск-Арэны". А ўжо 23 лістапада стартуе першы этап глядацкага онлайн-галасавання: на афіцыйным сайце конкурсу кожны ахвотны зможа праслухаць песні ўсіх удзельнікаў і выбраць ад 3 да 5 фаварытаў. Што цікава: галасаваць за прадстаўніка сваёй краіны таксама можна, ажно да сярэдзіны дня 25 лістапада. Потым галасаванне прыпыніцца і адкрыецца наноў -- ужо толькі на 15 хвілін -- адразу пасля выступлення канкурсантаў. Нагадаем, што па правілах конкурсу што менавіта ацэнкі гледачоў складуць значную частку выніковых балаў дзіцячага "Еўрабачання".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».