Вы тут

Запазычанасць па аліментах беспрацоўных бацькоў могуць прывязаць да БПМ


У Беларусі ўдасканальваецца парадак добраахвотнай выплаты аліментаў і вызначэння запазычанасці па іх, якую прапануецца прывязваць да бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Гэта прадугледжана папраўкамі ў Кодэкс аб шлюбе і сям'і, тэкст законапраекта размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Змяненні плануецца ўнесці, у прыватнасці, у артыкул кодэкса, які рэгламентуе вызначэнне запазычанасці па аліментах. Цяпер, калі адзін з бацькоў не працаваў або не прадстаўляў дакументы, што пацвярджаюць яго заработак, то запазычанасць вызначаюць па даходзе, які ён атрымліваў на момант яе налічэння. Папраўкамі ў кодэкс прапануецца вызначаць доўг у прывязцы да бюджэту пражытачнага мінімуму: на адно дзіця - 50 працэнтаў, на дваіх дзяцей - 100 працэнтаў, на траіх і больш дзяцей - 150 працэнтаў БПМ.

Запазычанасць па аліментах за час праходжання тэрміновай ваеннай або альтэрнатыўнай службы плануецца разлічваць у прывязцы да фактычна атрыманага даходу: на адно дзіця - 25 працэнтаў, на двух дзяцей - 33 працэнты, на трох і больш - 50 працэнтаў.

Што датычыцца добраахвотных аліментаў, то абноўлены Кодэкс аб шлюбе і сям'і (калі іншы парадак не прапісаны ў Шлюбным дагаворы, Пагадненні аб дзецях, Пагадненні аб выплаце аліментаў) устанаўлівае іх штомесячную выплату. Пры гэтым за бягучы месяц яна, згодна з законапраектам, павінна ажыццяўляцца не пазней за апошні дзень месяца, што ідзе за ім. Бацькам прапануецца таксама прадаставіць магчымасць плаціць аліменты на будучае.

У пачатку лістапада законапраект паступіў у Палату прадстаўнікоў, ідзе яго падрыхтоўка да першага чытання.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».