Вы тут

Колькі ў беларусаў у 2019 годзе будзе рабочых, выхадных і святочных дзён?


У 2019 годзе беларусы будуць працаваць 252 дні (у гэтым — 253) пры пяцідзённым працоўным тыдні, а адпачываць 113 дзён — столькі будзе выхадных і святочных (у гэтым - 112 дзён). Тыя ж, у каго "шасцідзёнка", на працы правядуць 304 дні (у гэтым — 305 дзён), а адпачываць будуць 61 дзень (у гэтым — 60 дзён), адзначылі ў Мінпрацы. У ведамстве апублікавалі вытворчы каляндар на 2019 год.


З 113 выхадных дзён пры пяцідзённым рабочым тыдні ў 2019 годзе 104 дзён прыйдзецца на суботу і нядзелю, а яшчэ 9 дзён - на святы.

У 2019 годзе непрацоўнымі святочнымі днямі будуць:

1 студзеня - Новы год;

7 студзеня - Раство Хрыстова (праваслаўнае Раство);

8 сакавіка - Дзень жанчын;

1 мая - Свята працы;

7 мая - Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі);

9 мая - Дзень Перамогі;

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень
Рэспублікі);

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;

25 снежня - Раство Хрыстова (каталіцкае Раство).

На 2019 год разліковая норма працоўнага часу для пяцідзённага працоўнага тыдня (40 гадзін) з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю складае 2008 гадзін, а пры 35 гадзінах - 1756.

Пры гэтым разліковая норма працоўнага часу для шасцідзённага працоўнага тыдня (40 гадзін) з выходным днём у нядзелю на наступны год складае 2016 гадзін, пры 35 гадзінах - 1764.

Саўмін яшчэ не прыняў рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2019 годзе. Але перанесеныя працоўныя дні ўсё роўна трэба будзе адпрацаваць, то ёсць на агульную колькасць рабочых дзён у годзе гэта не паўплывае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».