Вы тут

Беларусь забяспечыць унутраны рынак айчыннымі яблыкамі


Ураджай яблыкаў у 2018 годзе дазволіць Беларусі забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.


Паводле слоў намесніка міністра, у бягучым годзе плануецца сабраць каля 200 тыс. т яблыкаў, што адпавядае патрэбнасці краіны. "Думаю, у далейшым мы будзем мець ураджайнасць і валавыя зборы яшчэ вышэйшыя", - адзначыў Уладзімір Гракун. Да гэтага самы вялікі ўраджай яблыкаў быў сабраны ў Беларусі ў 2016 годзе - 140 тыс. т.

Згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця аграрнага бізнесу, штогод у рэспубліцы павінна закладвацца не менш як 500 га пладовых культур. Гэта задача выконваецца, у бягучым годзе ў тым ліку, праінфармаваў намеснік міністра. У цэлым жа ў краіне пасаджана больш за 18 тыс. га пладовых садоў інтэнсіўнага тыпу.

"Сховішчаў ёсць на 103 тыс. т, якія забяспечаць захаванасць позніх сартоў яблыкаў і рэалізацыю ў міжсезонны перыяд", - адзначыў Уладзімір Гракун. Гаворачы аб якасці айчынных яблыкаў, ён падкрэсліў: "Нашы яблыкі займаюць дастойнае месца ў сетках. Па смакавых якасцях, таварным выглядзе яны нічым не ўступаюць імпартным, пры гэтым цана іх ніжэйшая - Br0,7-0,8 за кг". 

Беларусь мае магчымасць частку яблыкаў экспартаваць. Размова ідзе пра нязначныя аб'ёмы паставак у Расійскую Федэрацыю. "Але перш за ўсё перад намі стаіць задача забяспечыць унутраны рынак", - падкрэсліў намеснік міністра.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.