Вы тут

Журавінавы рай


Альманы мяне здзівілі сваёй самабытнай культурай і, вядома, журавінамі. Можна сказаць, што я ўпершыню была на Беларускім Палессі. Раней наведвала толькі Альшаны, што побач. Альманы — гэта зусім іншая атмасфера. Мы крыху спазніліся і прыехалі на фестываль журавін у самы разгар свята.


Я хутчэй пабегла глядзець, знаёміцца і частавацца. Разнастайныя падворкі, песні, танцы, дзіцячы смех і смачныя пахі на ўсю ваколіцу — вось, куды я трапіла, як тая Аліса ў краіну цудаў. Але ж сапраўдны цуд у Альманах — гэта не балоты і нават не журавіны — гэта людзі.

Тут я пазнаёмілася з Сяргеем Чмуневічам. Ён збірае журавіны разам са сваёй мамай усё жыццё. Кажа, што лепш за журавіны не можа быць нічога, акрамя саміх журавін. На адным з падворкаў дырэктар Мачульскага дома фальклору Ніна Дабрынец прапанавала пакаштаваць смачны фітачай з нагаворным зеллем.

Рабіць нагавор я не захацела, але гарбата была найсмачнейшая. Сустрэла Лену Коваль. Яна марыла пазнаёміцца з аўтарамі «Звязды». Калі я прызналася, дзе працую, мы сталі абдымацца. Ехаць назад у Мінск не хацелася. Альманы, да новых сустрэч!

Таццяна Ткачова, в. Альманы, Брэсцкая вобласць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.