Вы тут

У Чыкага ліфт падаў з 95 паверха. Але ўсе засталіся жывыя


Калі ліфт сарваўся і паляцеў уніз з 95 паверху чыкагскага хмарачоса, шэсць чалавек, якія знаходзіліся ў ім, былі ўпэўненыя, што жыць ім засталося лічаныя секунды.


Аднак усе яны засталіся жывыя.

Ліфт затрымаўся на 11 паверсе, пасажыры паслалі СМС-паведамленні сваім сваякам і сябрам, якія звязаліся з выратавальнымі службамі. Праз тры гадзіны пасажыры ліфта былі выратаваны.

Як мяркуецца, лопнуў па меншай меры адзін з пад'ёмных трасоў.

Адбылося гэта раніцай у мінулую пятніцу ў знакамітым чыкагскім хмарачосе, вядомым у свой час як Цэнтр Джона Хэнкока.

Шэсць чалавек, сярод якіх была цяжарная жанчына, выйшлі з бара на 95 паверсе і зайшлі ў ліфт, каб спусціцца на першы паверх.

Па словах аднаго з пасажыраў ліфта, 50-гадовага Джэймі Монтэмаёра, які ехаў у ліфце разам з жонкай, спачатку ўсё было нармальна: кабіна спускалася як звычайна. Але неўзабаве пачуўся трэск, у кабіну пачаў пранікаць пыл.

Калі ліфт панёсся ўніз, пасажыры пачалі крычаць, плакаць і маліцца.

"Я думаў, што ўсе мы загінем", - кажа Монтэмаёр, які прыехаў у ЗША з Мексікі.

Ліфт праляцеў 84 паверхі, перш чым нечакана затрымацца на 11-м.

Пажарныя, якія прыбылі на месца здарэння, былі вымушаныя прабіваць бетонную сцяну.

"Мы не маглі дабрацца да іх праз шахту суседняга ліфта. Прыйшлося прарабіць адтуліну ў сцяне 11-га паверха, каб адкрыць дзверы ліфта" - распавёў прадстаўнік пажарнай службы Чыкага.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».