Вы тут

Выдатны спосаб атрымаць ранні ўраджай бульбы


Многія агароднікі, напэўна, задумваліся, ці садзіць бульбу пад зіму, бо некаторыя віды агародніны можна сеяць як увесну, так і ўвосень. Усімі любімы «другі хлеб» таксама выдатна расце пры падзімовых пасадках. Але для гэтага трэба ўлічыць важныя нюансы.


Такія расліны лепш выкарыстоўваюць зімова-вясновую вільгаць, паспяваюць сфарміраваць ураджай да надыходу спякоты і заканчваюць рост да з'яўлення фітафторы, таму амаль не патрабуюць апрацовак ад хвароб. Пры такой пасадцы бульбы можна атрымаць ранні ўраджай здаровых клубняў.

Аднак гэта справа даволі рызыкоўная: за зіму насенны матэрыял можа загінуць. Таму асноўную масу клубняў усё ж лепш зберагчы для вясновай пасадкі. А на зіму пасадзіць бульбу для займальнага эксперымента. А можа, і ўдасца сабраць нядрэнны ранні ўраджай!

Для пасадак адвядзіце абароненае ад ветру месца, дзе не застойваецца талая вада. Ідэальны варыянт — пясчаныя, супясчаныя і суглінкавыя глебы.

Асноўная прычына гібелі клубняў зімой — гнілі і глебавыя шкоднікі, якія пашкоджваюць бульбу восенню, таму важна правільна падрыхтаваць насенны матэрыял.

Для пасадкі пад зіму выбірайце клубні вагой ад 60 да 80 грамаў і без прыкмет пашкоджання. Перад пасадкай на 30 хвілін апусціце клубні ў раствор фундазолу (10—15 г прэпарата на 10 л вады). Гэтая працэдура дапаможа прадухіліць з'яўленне гніляў.

Падсушаныя клубні пасадзіце ў загадзя падрыхтаваную глебу. Пры пасадцы насыпце ў кожную лунку адну шклянку попелу. Клубні (па 2 шт. у адну ямку) апускайце на глыбіню 10 см. Зверху абавязкова замульчыруйце градку саломай ці торфам пластом 10—15 см. Гэта дапаможа абараніць бульбу ад рэзкіх перападаў тэмпературы.

Гэтая тэхналогія вырошчвання бульбы найлепш падыходзіць для рэгіёнаў з больш стабільным кліматам, але зіма павінна быць снежнай і без зацяжных адліг. А калі вы хочаце паспрабаваць атрымаць ранні ўраджай клубняў у больш халодных частках краіны, то пасадкі да вясны трэба дадаткова накрыць.

Вясной уважліва сачыце за прагнозам надвор'я і перад зваротнымі замаразкамі накрывайце градкі спанбондам. Калі клубні яшчэ не прараслі, то маразы ім не страшныя, а вось нямоцныя парасткі могуць загінуць з-за рэзкіх майскіх пахаладанняў, калі расліны своечасова не абараніць.

Ураджай збіраюць прыкладна праз 40 дзён пасля з'яўлення ўсходаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.