Вы тут

Як біялагічныя сістэмы дапамагаюць нам адчуваць на сабе погляд старонняга


Аглядальнік Bіg Thіnk* Філіп Пэры распавёў, як складаныя біялагічныя сістэмы дапамагаюць нам адчуваць на сабе погляд старонняга, што за эвалюцыйныя працэсы ляжаць у аснове гэтай здольнасці і якія кагнітыўныя скажэнні ствараюць у нас ілюзію прысутнасці чужога позірку, нават калі яго няма.


Уявіце, што вы занятыя чытаннем або «седзіце» ў сваім смартфоне. Нечакана вы адчуваеце, як па спіне бягуць мурашкі. Здаецца, быццам нехта вывучае вас позіркам. Вы абарочваецеся і шукаеце гэтага чалавека. Незалежна ад таго, сябар гэта або вораг, непрыемнае пачуццё ўзнікае на ўзроўні інтуіцыі. Такі стан цалкам натуральны для кожнага з нас: некалі ён дапамагаў нашым продкам пазбягаць небяспекі. Але як у чалавека гэта атрымліваецца? Вельмі проста: за кошт аператыўнага ўзаемадзеяння мозга і зрокавых цэнтраў, а таксама дзякуючы некаторым асаблівасцям нашага віду.

Гэты феномен атрымаў назву «выяўленне позірку». У ходзе нейрадаследаваняў атрымалася высветліць, што клеткі мозга, якія запускаюць працэс распазнавання, дзейнічаюць вельмі дакладна. Калі хтосьці адводзіць ад вас позірк на некалькі сантыметраў налева або направа, непрыемнае пачуццё ў момант знікае. Навукоўцы мяркуюць, што ў аснове работы «ўбудаванага датчыка» ляжыць складаная нейрасетка. Аднак прынцып яе дзеяння да гэтага часу не вызначаны, хоць эксперымент на макаках пацвердзіў сувязь паміж нейроннай сеткай і механізмам выяўлення позірку, нават калі браць пад увагу наяўнасць у малпаў спецыфічных клетак.

Мы дакладна ведаем, што за здольнасць бачыць адказваюць дзесяць абласцей мозга. На самай справе іх можа быць яшчэ больш. Галоўная роля ў гэтым працэсе належыць зрокавай зоне кары, якая размяшчаецца ў задняй частцы галаўнога мозга. Але і іншыя вобласці, напрыклад, міндаліны, могуць быць уключаны ў работу «ўбудаванага датчыка».

Людзі адчуваюць на сабе погляды іншых людзей. Калі хтосьці рэзка змяняе напрамак погляду, мы аўтаматычна на гэта рэагуем. Гэта не проста абазначэнне нашай прыналежнасці да драпежнікаў, якія ад прыроды валодаюць адчувальнасцю і ўменнем прыстасавацца да змен у прыродзе. Гэта хутчэй прыкмета нашай залежнасці адзін ад аднаго, імкнення да сацыялізацыі. Другое адрозненне чалавека ад іншых драпежнікаў — большы памер склеры (вобласці вока вакол зрэнкі). У жывёл асноўную частку вачэй займаюць зрэнкі, што дапамагае засцерагчыся ад драпежнікаў. А вось людзям вялікі памер склеры дазваляе хутка заўважыць змяненне траекторыі позірку суразмоўніка.

Вядома, нам не трэба пільна глядзець на кагосьці, каб вызначыць, куды накіраваны яго позірк. Мы можам ацаніць гэта з дапамогай перыферычнага зроку, аднак такі механізм з'яўляецца значна менш дакладным. Некаторыя даследаванні пацвярджаюць, што мы толькі ўсталёўваем факт наяўнасці або адсутнасці позірку суразмоўніка за кошт кропкі «цэнтральнай фіксацыі». Усё гэта мае дачыненне не толькі да чужога позірку. Перыферычны зрок дазваляе зразумець, у якім становішчы знаходзіцца галава суразмоўніка, якую позу ён выбірае. Наш мозг такім чынам спрабуе зберагчы нас ад памылак.

У 2013 годзе ў часопісе Current Bіology быў апублікаваны артыкул пра тое, што «ўбудаваны датчык» з'яўляецца гарантыяй абароны ад збояў. Калі мы адчуваем на сабе нечы погляд, значыць, памылкі быць не можа: хтосьці сапраўды на нас глядзіць. Прафесар псіхалогіі Колін Кліфард з універсітэта Сіднея выявіў, што, хоць людзі не могуць апісаць таго, хто вывучае іх позіркам, яны ў любым выпадку адчуваюць увагу да сябе. «Пільны позірк можа азначаць пагрозу, а калі вы ідэнтыфікуеце нешта як пагрозу, вы не хочаце гэта выпусціць з-пад кантролю. Прызнанне таго, што на вас хтосьці глядзіць, — гэта не што іншае, як ахоўны механізм».

Пільны позірк таксама можа выконваць ролю сацыяльнага сігналу. Калі хтосьці доўга глядзіць на кагосьці, звычайна гэта азначае, што ён хоча загаварыць з ім. Бо мы схільныя адчуваць, што на нас нехта глядзіць, і часам пачуццё, якое мы адчуваем, пачынае выконваць ролю прароцтва, якое само выконваецца. Калі мы азіраемся, наша дзеянне выклікае позірк іншага чалавека. Мы пачынаем глядзець на яго, і нам здаецца, што і ён увесь час на нас глядзеў.

Яшчэ адно тлумачэнне — прадузятасць пацвярджэння: звычайна мы памятаем толькі тыя выпадкі, калі мы павярнуліся, і нехта сапраўды на нас глядзеў. Але здараецца і супрацьлеглае. А як жа непрыемнае пачуццё? Чаму яно ўзнікае? Прычыны тут выключна псіхалагічныя, з самім фізіялагічным працэсам гэта не звязана.

*Вэб-партал са мноствам інтэрв'ю, прэзентацый і круглых сталоў з вядучымі сусветнымі экспертамі ў розных галінах.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: «Як быццам бы нехта свідруе цябе»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». 

Грамадства

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Ко ІІ Европейским играм готовятся не только спортсмены, но и туркомпании.