Вы тут

Апошнія тэхналагічныя навіны


Робаты будуць ствараць самі сябе

Заводы па вытворчасці робатаў ёсць у многіх краінах, але лідарам па вытворчасці робататэхнікі па-ранейшаму застаецца Кітай. Па інфармацыі Reuters, у Кітаі з'явіцца яшчэ адзін робататэхнічны завод, у якім машыны будуць працаваць побач з людзьмі.

Новы завод будзе пабудаваны швейцарскай кампаніяй ABB, якая вырабляе розную тэхніку, пачынаючы ад электраабсталявання і заканчваючы прамысловымі робатамі. Месцам яго размяшчэння стане ўчастак непадалёк ад кампуса робататэхнікі кампаніі ў Шанхаі, таму што Кітай з'яўляецца другім па важнасці рынкам ABB пасля ЗША. На будаўніцтва ўжо выдзелена 150 мільёнаў долараў.

Завод будзе абсталяваны адмысловым праграмным забеспячэннем, якое дазволіць прамысловым робатам працаваць побач з людзьмі. Для зборкі дробных дэталяў будуць задзейнічаны робаты YuMі, адзін з якіх у 2017 годзе выступіў у ролі дырыжора ў чалавечым сімфанічным аркестры. Робаты будуць вырабляцца як для выкарыстання ў Кітаі, так і для імпарту ў краіны Азіі. Па звестках ABB, у 2017 годзе кожны трэці выраблены робат адпраўляўся ў Кітай. Увогуле краіна набыла 138 000 рабатызаваных механізмаў. Высокі попыт звязаны з падаражэннем працоўнай сілы — многія кампаніі спрабуюць аўтаматызаваць розныя працэсы вытворчасці.

Робаты ўсё часцей і больш выконваюць частку людскіх задач ужо цяпер. У маі 2018 года па вуліцах каліфарнійскага горада Маўнцін В'ю пачалі раз'язджаць робаты-кур'еры кампаніі Starshіp Technologіes. У чэрвені ў кавярнях Cafe X Сан-Францыска з'явіліся робаты для гатавання кавы.


У Брытаніі пачалі чыпаваць супрацоўнікаў

Брытанская кампаніяoTeq, якая займаецца распрацоўкамі тэхналогій імплантацыі, вырашыла выкарыстоўваць свае ж прадукты для маркіроўкі сваіх работнікаў. Як паведамляе газета The Guardіan, супрацоўнікі кампаніі праходзяць працэдуру імплантацыі ў іх рукі RFІD-чыпаў. Пры гэтым паведамляецца, што BіoTeq не адзіная кампанія ў краіне, якая пачынае ўкараняць падобную практыку.

У размове з журналістамі The Guardіan заснавальнік BіoTeq Стывен Нортэм адзначыў, што такім чынам кампанія зможа павысіць узровень унутранай бяспекі. Супрацоўнікам фінансавага аддзела, а таксама аддзела распрацовак пакуль па жаданні (але, верагодна, у будучыні гэта будзе абавязкова) прапануецца імплантаваць у сваю руку RFІD-пазнаку, якая дазволіць праходзіць на тую ці іншую тэрыторыю. Кошт чыпаў і працэдуры імплантацыі можа вар'іравацца ад 70 да 260 брытанскіх фунтаў. Сам Нортэм, а таксама ўвесь савет дырэктараў кампаніі, як і кіраўнікі яе аддзяленняў, сталі першымі, хто прайшоў аперацыю ўжыўлення чыпаў. У інтэрв'ю Нортэм таксама дадаў, што BіoTeq пастаўляе такія чыпы ў Іспанію, Францыю, Германію, Японію і Кітай.

Іншая кампанія, шведская Bіohax (пра чый вопыт чыпавання «Звязда» паведамляла раней), у хуткім часе пачне прапаноўваць на тэрыторыі Вялікабрытаніі аналагічную паслугу: кампанія збіраецца адкрыць у Лондане офіс. Да цяперашняга моманту паслугамі па імплантацыі чыпаў скарысталіся ўжо больш за 4000 чалавек, у асноўным шведы. Чыпы выкарыстоўваюцца для аплаты праезду ў грамадскім транспарце, а таксама для доступу ў сваё жыллё.

Навіна выклікала вялікі рэзананс з боку праваабарончых арганізацый Вялікабрытаніі, якія кажуць, што імплантацыя мікрачыпаў у арганізмы супрацоўнікаў кампаній дазволіць апошнім яшчэ мацней пранікаць у асабістае жыццё людзей і надзеліць іх новым інструментам сачэння за сваімі супрацоўнікамі. «Мікрачыпаванне дасць кіраўнікам кампаній яшчэ больш улады над сваімі супрацоўнікамі. Тут, бясспрэчна, назіраюцца высокія рызыкі, і работадаўцы не павінны іх ігнараваць ці ціснуць на сваіх супрацоўнікаў, каб тыя праходзілі падобныя працэдуры», — кажуць праваабаронцы.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».