Вы тут

У Пампеях знойдзена добра захаваная фрэска "Леда і лебедзь"


Археолагі ў Пампеях выявілі добра захаваную эратычную фрэску, якая паказвае дачку эталійскага цара Леды з Зеўсам у вобразе лебедзя.


Як мяркуецца, фрэска ўпрыгожвала спальню аднаго з багатых дамоў у цэнтры горада.

Старажытнарымскі горад Пампеі, руіны якога знаходзяцца недалёка ад Неапаля, быў пахаваны пад пластом вулканічнага попелу ў выніку вывяржэння Везувія 24 жніўня 79 года.

Фрэска была выяўленая пры раскопках V раёна Пампей на галоўнай вуліцы горада.

Паводле міфа аб Ледзе і лебедзі, Зеўс, уражаны прыгажосцю спартанскай царыцы Леды, паўстаў перад ёй у вобразе лебедзя на рацэ Еўрот і авалодаў ёю. У выніку Леда зачала чатырох дзяцей - ад Зеўса і ад свайго мужа Ціндарэя. Ад саюза з Зеўсам на свет з'явіліся Алена і Палідэўк, а ад саюзу з Ціндарэем - Клітэмнестра і Кастар.

"Погляд Леды накіраваны на кожнага, хто ўваходзіць у спальню. Яна глядзіць з ярка выражанай пачуццёвасцю. Гэтым гэтая фрэска і выключная", - пракаментаваў кіраўнік археалагічнага парку Пампеяў Масіма Асана.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?