Вы тут

Без туберкулёзу, гепатыту і ВІЧ


Пытанні лячэння, дыягностыкі і прафілактыкі такіх інфекцыйных хвароб, як туберкулёз, ВІЧ і гепатыт, абмяркоўваюць удзельнікі Рэгіянальнай нарады аб пашырэнні доступу да якасных і недарагіх лекавых прэпаратаў і дыягнастычных сродкаў у краінах рэгіёна Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (ВЕЦА). Яна праходзіць у Мінску 20—22 лістапада.


— Сёння гэта асноўныя захворванні інфекцыйнай прыроды, якія выклікаюць занепакоенасць у тых краінах, прадстаўнікі якіх сабраліся ў Мінску, — адзначыў міністр аховы здароўя Валерый Малашка. — Гэта тэма актуальная і для Беларусі. Мы маем сур'ёзныя поспехі ў барацьбе з туберкулёзам: адбылося значнае зніжэнне захваральнасці і смяротнасці. Але праблемай з'яўляецца вялікая колькасць устойлівых да лячэння формаў. Мы чакаем шырокага абмеркавання гэтай праблемы, і мяркую, яна знойдзе сваё вырашэнне. Да 2030 года мы павінны пазбавіцца ад цяжару названых хвароб: такую задачу ставіць Сусветная арганізацыя аховы здароўя, і ў нас высокія шанцы з ёй справіцца.

Валерый Малашка нагадаў, што ў Брэсцкай вобласці рэалізуецца пілотны праект па рэарганізацыі фтызіятрычнай службы. У прыватнасці, скарочана знаходжанне хворых на туберкулёз у стацыянары. Пацыента пераводзяць на амбулаторны этап, калі хвароба перастае несці пагрозу для навакольных. Дзякуючы гэтаму колькасць ложкаў удалося скараціць больш чым на 200, а сродкі накіраваць на закупку сучасных прэпаратаў для лячэння туберкулёзу. Міністр падкрэсліў, што праект прызнаны ўдалым і яго рэалізацыя распаўсюдзіцца на іншыя рэгіёны краіны.

Сёння, па словах міністра, мы маем сур'ёзныя дасягненні ў прафілактыцы і лячэнні ВІЧ-інфекцыі. Павелічэнне колькасці выпадкаў, якое назіралася ў апошнія гады, звязана з паляпшэннем дыягнаставання. ВІЧ-інфекцыі нярэдка спадарожнічае гепатыт С, ім інфікавана тры чвэрці хворых. Пачынаючы з мінулага года выкарыстоўваюцца сучасныя схемы лячэння гепатыту С. Летась праз яго прайшлі 500 пацыентаў. Сёлета за кошт бюджэту былі закуплены
прэпараты для лячэння больш як 1,5 тысячы чалавек, налета такіх будзе яшчэ больш.

Схема лячэння ад гепатыту С, куды ўваходзяць і прэпараты, якія вырабляюцца ў Беларусі, паводле інфармацыі міністра аховы здароўя, адна з самых танных у Еўропе.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».