Вы тут

Сын забіў бацькоў


Раніцай 19 лістапада 33-гадовы жыхар аграгарадка Зашыр'е Ельскага раёна накінуўся з нажом на сваіх бацькоў. Ён нанёс некалькі ўдараў 58-гадоваму бацьку і 59-гадовай маці. Бацька ад атрыманых ран памёр на месцы. Маці была дастаўлена ў бальніцу, дзе памерла ноччу 20 лістапада.


Калі злачынец зразумеў, што нарабіў, ён нанёс удар нажом і сабе. Пасля чаго ў беспрытомным стане быў шпіталізаваны.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, цяпер праводзіцца комплекс следчых дзеянняў. Прызначаны неабходныя экспертызы. Высвятляюцца матывы і абставіны здзяйснення злачынства.

У дачыненні да зламысніка Ельскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу — замах на забойства дзвюх асоб.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.