Вы тут

У Беларусі плануюць стварыць Аўдытарскую палату


Тры аб'яднанні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца аўдытам і аказаннем спадарожных паслуг у Беларусі, як чакаецца, увойдуць у склад Аўдытарскай палаты. Яе стварэнне прадугледжана папраўкамі ў закон аб аўдытарскай дзейнасці, паведаміў БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Пётр Вабішчэвіч.


Плануецца, што палата будзе адзіным органам самакіравання аўдытарскіх арганізацый і аўдытараў - індывідуальных прадпрымальнікаў. "Яе задача будзе ў тым, каб выключаць выпадкі допуску на рынак нядобрасумленных аўдытараў, займацца кантролем і знешняй ацэнкай якасці іх работы. Займацца аўдытарскай дзейнасцю ў Беларусі змогуць толькі члены палаты. Яна будзе выносіць ім за парушэнні папярэджанні, прыпыняць членства, калі выяўленыя недахопы не ўстараняюцца, або выключаць іх наогул, што азначае страту права займацца аўдытарскай дзейнасцю", - растлумачыў парламентарый.

Папраўкамі прадугледжана таксама стварэнне ў Беларусі дзяржаўнага рэестра, у якім будзе поўная інфармацыя аб аўдытарскіх арганізацыях і аўдытарах-ІП. Яго будуць весці Міністэрства фінансаў і Аўдытарская палата.

Законапраект стварае ў Беларусі прававую аснову для ўвядзення ў дзеянне міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці. "Прадугледжваецца, што яны будуць абавязковымі пры правядзенні аўдыту гадавой фінансавай справаздачнасці, калі яна складзена па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці", - сказаў Пётр Вабішчэвіч. Гэта дадаткова пасадзейнічае стварэнню спрыяльных умоў для прыцягнення замежных інвестыцый.

Акрамя таго, у праекце закона прапісаны патрабаванні да аўдытараў, удакладнены іх абавязкі, пашыраны пералік паслуг, якія яны будуць аказваць. Так, складаць бухгалтарскую справаздачнасць, падатковыя дэкларацыі яны змогуць без атрымання статусу падатковага кансультанта.

Парламентарый падкрэсліў, што ў Беларусі наспела патрэбнасць у адзіным рынку аўдыту і стварэнні роўных умоў для суб'ектаў аўдытарскай дзейнасці ў ЕАЭС. Законапраект прызначаны ўдасканаліць дзяржаўнае рэгуляванне аўдытарскай дзейнасці з улікам міжнароднага вопыту і практыкі прымянення. Профільная камісія разлічвае вынесці яго на разгляд у першым чытанні на асенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.