Вы тут

МУС падзяліўся цікавымі фактамі аб разбоях і падазраваных


За студзень-кастрычнік у выніку разбою пацярпелі 100 чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.


У ведамстве са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку МУС прыводзяць наступныя дадзеныя. Часцей за ўсё такія злачынствы фіксавалі ў Гомельскай вобласці (25) і сталіцы (24). Міліцыя раскрыла 95% разбояў. Каля 42% такіх злачынстваў здзейсненыя ў дамах, кватэрах, гасцініцах, пакоях інтэрнатаў і іншых жылых месцах, каля 32% — на вуліцах, яшчэ 11% — у гандлёвых аб'ектах.

На прамежак з пяці гадзін вечара да паўночы прыходзілася 61% такіх крымінальных эпізодаў, а менш за ўсё — 18% - на перыяд з 1:00 да 10:00.

Прыкладна дзве траціны ўсіх разбойных нападаў суправаджаліся пагрозамі, небяспечнымі для жыцця і здароўя пацярпелых. Пры гэтым у крыху менш чым палове выпадкаў дэманстравалі нажы, адверткі і іншыя колюча-рэжучыя прадметы, куды радзей (у 10% выпадкаў) — пісталет або падобныя на яго прадметы.

Часцяком такое злачынства здзяйсняюць адзіночкі (87% выпадкаў), радзей — удваіх або ў большай колькасці (13%). Падазраваных цікавяць грошы пацярпелых (51%), ювелірка (10%) і жаночыя сумачкі з змесцівам (9%).

Таксама ў ведамстве канстатуюць, што пераважная большасць разбойнікаў — мужчыны (97%). Больш за палову падазраваных на момант злачынства не працавалі або не вучыліся. Столькі ж былі п'яныя. За плячыма каля 46% тых, хто нападаў, ужо мелася судзімасць.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?