Вы тут

Урад падрыхтаваў праект пастановы аб павышэнні мінімальнай зарплаты


Урад падрыхтаваў праект пастановы аб павышэнні мінімальнай зарплаты, інфармуе сайт Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Фота: sb.by

На пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое прайшло ў штаб-кватэры ФПБ у Мінску, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла, што ўжо гатовы праект пастановы ўрада, які прапануе ўстанавіць "мінімалку" ў памеры 330 рублёў, або 95% мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек на 2019 год.

Кіраўнік ведамства ўдакладніла, што дакумент узгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі за выключэннем ФПБ, якая выступае за ўсталяванне "мінімалкі" на ўзроўні 100%.

З 1 студзеня мінімальная зарплата была вызначана ў памеры 93,8% ад МСБ, які функцыянавала ў той перыяд часу, і 87,7% ад дзеючага ў лістападзе.

Варта адзначыць, што тарыфную стаўку 1-га разраду для аплаты працы бюджэтнікаў падымалі сёлета двойчы. Сярэдняя зарплата ў бюджэтнай сферы за першыя дзевяць месяцаў 2018-га склала 719 рублёў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.

Эканоміка

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

«МС» пагутарыла з вядомым у Беларусі вучоным-аграрыем.

Грамадства

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Рэктар БДУ пра нешаблоннае мысленне, эўрыстычнае навучанне і адмаўленне ад маналогу.