Вы тут

ЕІБ плануе ў 2019 годзе інвесціраваць у Беларусь 260 мільёнаў еўра


Аб гэтым па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Аляксандр Стуб.


Ён назваў сустрэчу з кіраўніком дзяржавы вельмі добрай. "Мы абмяркоўвалі многія рэчы, але асноўнымі былі дзве", — сказаў віцэ-прэзідэнт ЕІБ. Першая — фінансавае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Ён нагадаў аб падпісаных ўчора пагадненнях па праектах на прадастаўленне крэдыту на агульную суму ў 160 мільёнаў еўра. Як ужо адзначалася, гэта праекты, звязаныя з ачышчальнымі збудаваннямі, а таксама малым і сярэднім бізнесам. "Гэта толькі некаторыя праекты, з якіх мы пачынаем працу ў Беларусі і з некаторымі беларускімі банкамі", — сказаў Аляксандр Стуб.

На яго думку, праекты выгадныя і добрыя не толькі для ЕІБ, але і для беларускага народа. "Мы таксама абмяркоўвалі нашы будучыя праекты, напрыклад, рэканструкцыю трасы М7, энергетыку, супрацоўніцтва з сферы муніцыпальных паслуг і іншыя канкрэтныя дэталі супрацоўніцтва. Я чакаю прадуктыўнага, карыснага супрацоўніцтва ў будучыні паміж Беларуссю і нашым банкам", — дадаў ён.

Віцэ-прэзідэнт падкрэсліў: паколькі банк адкрыў дзверы для супрацоўніцтва ў мінулым годзе з падпісаннем рамачнага пагаднення і апошняга пагаднення аб крэдытаванні праектаў, у яго ёсць надзея на прадуктыўную працу і ў будучыні.

"У нас ёсць некаторыя планы на будучыню, напрыклад, на наступны год мы плануем інвестыцыі ў памеры 260 мільёнаў еўра. Гэта значыць, вы можаце ўбачыць, што ў сярэднім у год памер інвестыцый можа складаць да 200 мільёнаў, — звярнуў увагу ён. — І самае важнае, што гэта прыклад канкрэтнай працы, якую ЕС можа праводзіць для таго, каб дапамагаць сваім партнёрам, наладжваць добрыя адносіны".

Другі момант, які абмяркоўваўся на сустрэчы, — гэта сусветная палітыка. "Прыйшлося ўспомніць пра старое жыцце, пра восем гадоў у фінскім ўрадзе, — адзначыў ён. — І той аналіз, які мы абмяркоўвалі, нашы думкі аб палітычнай сітуацыі ў свеце, апынуліся вельмі падобнымі. Мы абмяркоўвалі брэксіт, расстаноўку сіл і баланс паміж такімі ключавымі гульцамі, як ЗША, Расія, Кітай, і многія іншыя рэчы". Па словах Аляксандра Стуба, шмат у чым пазіцыі сапраўды былі вельмі падобныя, паколькі Фінляндыя, як і Беларусь, мае даволі працяглую мяжу з Расіяй.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.