Вы тут

Zero waste карта Мінска дапаможа весці безадходны лад жыцця


Яе ствараюць жыхары  Мінска, а каардынуе экалагічны грамадскі інтэрнэт-праект Цэнтр экалагічных рашэнняў.


Ідэя карты нарадзілася ў выніку актыўнай перапіскі ў нефармальным чаце Ecoidea.by:  карыстальнікі цікавіліся, дзе ў горадзе можна купіць тыя ці іншыя прадукты без упакоўкі, знайсці шматразовыя трубачкі, экамяшэчкі і іншыя экатавары. Так сфарміраваліся асноўныя катэгорыі кропак, якія трапілі на карту. Як правіла, гэта тыя месцы, дзе можна купляць прадукты на вагу ці на разліў у сваю тару, знайсці экалагічныя альтэрнатывы аднаразовым рэчам, каб пакідаць менш адходаў пасля сябе.

— На карце, напрыклад, ёсць тэма “Пакет free крамы”. Па сутнасці, гэта звычайныя супермаркеты, у якіх без праблем адпускаюць вагавую прадукцыю ў сваю тару і не прымушаюць пакупнікоў браць дадатковыя пакеты, — тлумачыць каардынатар Zero waste карты, супрацоўніца інфармацыйнай службы Цэнтра экалагічных рашэнняў Таццяна КУЗНЯЦОВА. — Як вядома, сёння гэта адно з найбольш праблемных пытанняў для гараджан: у той час як няма прамой забароны на выкарыстанне свайго пакета або кантэйнера, у крамах пакупнікам часта адмаўляюцца пакаваць тавар у тару, прынесеную з сабой. На карце будуць адзначацца тыя кропкі, дзе можа зрабіць гэта без праблем.

У стварэнні Zero waste карты можа паўдзельнічаць кожны. Якія месцы можна дадаваць на карту?

Бакалея (крупы, макароны)

Бакалейныя, сухія тавары на вагу. Як правіла, гэта крупы, макаронныя вырабы, мука, розныя вотруб'е.

Прысмакі на вагу

Цукеркі,  печыва, зефір, вафлі без упакоўкі і іншыя.

Бытавая хімія без упакоўкі

Пральныя парашкі, мыйныя сродкі і іншыя.

Касметыка без упакоўкі

Крэмы, шампуні, гелі для душа без ўпакоўкі, з мінімальнай колькасцю ўпакоўкі ці ў шматразовай тары.

Экатавары

Экалагічныя альтэрнатывы аднаразовым рэчам, напрыклад, шматразовыя трубачкі для напояў, экамяшэчкі для фасоўкі прадуктаў, драўляныя палачкі для вушэй і іншыя.  

Каардынатары просяць не наносіць занадта распаўсюджаныя тавары, напрыклад, тэрмакубкі або экаторбы, якія нескладана купіць у горадзе.

Стрытфуд без упакоўкі

Месцы продажу вулічнай ежы, дзе імкнуцца мінімізаваць колькасць упакоўкі ежы на вынас або выкарыстоўваюць экалагічныя аналагі аднаразовай пластыкавай упакоўкі.

Крамы “Пакет free”

Крамы, у якіх без праблем можна купляць прадукты ў сваю тару або без упакоўкі

Адзенне і рэчы

Крамы адзення і рэчаў, дзе можна купіць рэчы паўторнага выкарыстання.

Іншае

Можна прапанаваць сваю катэгорыю тавараў і дадаць новы пласт на карту.

-- Мы прынялі рашэнне не наносіць на карту тыя тавары, якія прадаюцца ў горадзе на вагу паўсюдна, напрыклад, гародніну і садавіну, — удакладняе каардынатар праекта, супрацоўніца інфармацыйнай службы Цэнтра экалагічных рашэнняў Яна БОНДАР. — Таксама Zero waste карта —   не карта збору адходаў. Для гэтага існуе іншы праект —Зялёная карта, greenmap.by.

Дабавіць кропку на карту можна па спасылцы https://ecoidea.by/ru/zerowaste

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.