Вы тут

МТС запусціў на сайце віртуальнага памочніка Мію


Інтэлектуальны чат-бот дапаможа выбраць тарыфны план і наладзіць інтэрнэт, а ў час размовы можа жартаваць, здзіўляцца і радавацца.


Віртуальнага памочніка клічуць Мія: яна падкажа, дзе хутка паглядзець кошт любой паслугі, выбраць тарыф, падкажа, як яго падключыць або адключыць, раскажа аб роўмінгу і акцыях мабільнага аператара, вышле інструкцыю для наладкі інтэрнэту. Пералік магчымасцяў віртуальнага памочніка пастаянна пашыраецца — Мія ўдасканальвае сваю працу і навыкі зносін на аснове аналізу запытаў абанентаў.

Выклікаць Мію можна з дапамогай адмысловай кнопкі на сайце МТС, таксама ёй можна напісаць у паведамленнях супольнасцяў кампаніі ў сацсетках “УКантакце” і Facebook, а таксама ў мессенджэрах  Telegram і Viber.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.