Вы тут

У адказ на лістападаўскую акцыю


У адказ на лістападаўскую акцыю

Назва для часопіса мае такое ж значэнне, як імя для чалавека. 65 – сталы ўзрост, мяркуючы па чалавечых мерках. Аднак сталасць і “Маладосць”, якой таксама 65, рэчы несумяшчальныя.

Амаль заўсёды на рабочым стале ляжаць 1-2 нумары часопіса. Калі не пагартаць-пачытаць, дык проста кінуць вокам на назву, якая гаворыць сама за сябе. З “Маладосцю” плывеш на хвалях маладосці… А ў бібліятэцы захаваўся адзінаццататы нумар часопіса за 1981 год! Гартаючы старонкі часопісаў розных гадоў выдання, разумееш, што, напэўна, творчасць кожнага пісьменніка “засвяцілася” на старонках “Маладосці”, па якіх можна вывучыць гісторыю беларускай літаратуры…

Атрымліваць віншаванні са святам за подпісам галоўнага рэдактара – хіба гэта не гонар? А “Старонкі ліста, адпраўленага з пасёлка Гудагай адразу пасля наведвання тамтэйшай школкі” ў сакавіцкім нумары за 2017 год у рубрыцы “Установа адукацыі” сталі своеасаблівым падарункам, одай настаўнікам і вучням. Не кожная школа можа пахваліцца тым, што 10 (!) старонак часопіса былі прысвечаны менавіта ёй. Запрашэнне на сустрэчу  не засталося без увагі. Таму, сябры, выпісвайце часопіс, тэлефануйце і рыхтуйцеся сустракаць гасцей! Перафразірую рэкламны слоган: “Чытаеце “Маладосць”? Тады мы едзем да вас!”.

Ж.Л. Янцэвіч, в.а.дырэктара Гудагайскай СШ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».