Вы тут

У Германіі тынэйджар атрымаў правы. І пазбавіўся іх праз 49 хвілін


18-гадовы жыхар нямецкага горада Хермер пазбавіўся вадзіцельскіх правоў праз 49 хвілін пасля іх атрымання.


Тынэйджар вяртаўся дадому на сваёй машыне з паспяхова здадзенага экзамену на атрыманне вадзіцельскіх правоў і быў спынены паліцыяй за двухразовае перавышэнне хуткасці.

На ўчастку дарогі з абмежаваннем хуткасці ў 30 км у гадзіну новаспечаны кіроўца ехаў з хуткасцю 60 км у гадзіну.

"Ёсць рэчы вечныя, а ёсць такія, якія не доўжацца і гадзіны", - з'едліва паведаміла мясцовае аддзяленне паліцыі ў сваёй афіцыйнай заяве з нагоды гэтага здарэньня.

У машыне было чацвёра сяброў маладога кіроўцы, удакладняе паліцыя раёна Меркіш. Напэўна, ён хацеў зрабіць уражанне на сваіх прыяцеляў, выказалі здагадку паліцэйскія.

У пэўным сэнсе яму гэта ўдалося. Цяпер падлетку пагражае сур'ёзнае пакаранне. Цяпер ён зможа вярнуць правы толькі пасля паўторнага праходжання курса кіравання і не раней, чым праз чатыры месяцы.

Парушальніку правілаў дарожнага руху таксама пагражае штраф у 200 еўра, а яго выпрабавальны тэрмін у якасці пачаткоўца кіроўцы будзе павялічаны з двух да чатырох гадоў, што непазбежна адаб'ецца на кошце страхоўкі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.