Вы тут

У Мінску сутыкнуліся легкавушкі: па Багдановіча ўскладнены рух


У Мінску з-за ДТЗ двух легкавых аўтамабіляў рух транспарту па вуліцы Максіма Багдановіча ў напрамку вуліцы Няміга ўскладнены, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Сёння каля 8.00 23-гадовы кіроўца на "Мерседэсе" рухаўся па вуліцы Максіма Багдановіча з боку вуліцы Кісялёва. На скрыжаванні з вуліцай Камуністычнай ён сутыкнуўся з "Таётай" пад кіраваннем 29-гадовага мужчыны, які ехаў з боку вуліцы Чычэрына.

З-за ДТЗ пасажыр "Таёты" і пасажыр "Мерседэса" атрымалі траўмы. У цяперашні час устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.

Абодва кіроўцы сцвярджаюць, што рухаліся на зялёны сігнал святлафора. Праверку праводзіць АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.

ДАІ шукае відавочцаў ДТЗ і просіць усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй, паведаміць пра гэта па тэлефоне 8 (029) 131-53-07.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».