Вы тут

Даступнасць лекаў для беларусаў з году ў год павышаецца


Даступнасць лекавых прэпаратаў для беларусаў павышаецца з году ў год за кошт развіцця нацыянальнай фарміндустрыі і ўдасканалення сістэмы закупак, а таксама павелічэння бюджэтнага фінансавання на закупку. Аб гэтым паведаміў учора намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на другой Рэгіянальнай нарадзе па пытаннях пашырэння доступу да якасных і недарагіх лекавых прэпаратаў і дыягнастычных сродкаў у краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (УЕЦА), перадае БЕЛТА.


"Беларусь стала ў чарговы раз месцам правядзення такога значнага мерапрыемства, што нам вельмі прыемна, - сказаў Ігар Петрышэнка. - За апошнія дзесяцігоддзі бюджэтныя асігнаванні на барацьбу з ВІЧ/СНІДам, гепатытам С, сухотамі павялічаны больш чым у тры разы. У 2018 годзе ўжо 86% фінансавых сродкаў на закупку антырэтравірусных прэпаратаў забяспечаны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Разумеючы важную ролю забеспячэння доступу пацыентаў да лекавых прэпаратаў належнай якасці, мы ідзем шляхам развіцця нацыянальнай фарміндустрыі".

У якасці прыкладу Ігар Петрышэнка прывёў лічбы: у Рэспубліцы працуюць ужо чатыры нацыянальныя вытворцы прэпаратаў для лячэння гепатыту С, забяспечаны выпуск 13 найменняў антырэтравірусных прэпаратаў з 15 ужывальных у краіне і 10 процітуберкулёзных з 11 выкарыстоўваемых. "З іншага боку, мы ўдасканальваем сістэму закупак. Так, пропуск для ўдзелу ў аўкцыёне незарэгістраваных лекавых сродкаў (але якія маюць прэкваліфікацыю СААЗ) дазволіць у бягучым годзе знізіць цэны на асобныя пазіцыі да 85%. Разам з тым мы ўсведамляем, што не ў поўнай меры забяспечылі прадастаўленне прафілактычных паслуг тым групам насельніцтва, якія не матываваныя на захаванне і ўмацаванне здароўя. Тут маецца вялікі патэнцыял у частцы павышэння ролі грамадзянскай супольнасці, шырокамаштабнага механізму ўкаранення дзяржаўнага сацыяльнага заказу", - дадаў намеснік прэм'ер-міністра.

Ён падкрэсліў, што спыненне эпідэміі ВІЧ, сухотаў, вірусных гепатытаў да 2030 года з'яўляецца найважнейшай задачай мэтаў ўстойлівага развіцця. "Перакананы, што толькі ўмацоўваючы нашае супрацоўніцтва, распрацоўваючы скаардынаваныя стратэгіі, дзелячыся лепшымі практыкамі, мы забяспечым усеагульны ахоп медыцынскімі паслугамі і карэнны пералом у барацьбе з дадзенымі захворваннямі", - сказаў на заканчэнне віцэ-прэм'ер.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.