Вы тут

Праграму комплекснай забудовы малых і сярэдніх гарадоў падрыхтуюць у краіне


Праграму комплекснай забудовы малых і сярэдніх гарадоў падрыхтуюць у Беларусі, паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак сёння на рэспубліканскім семінары па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу, перадае БЕЛТА.


"Па выніках гэтага семінара мы маем намер падрыхтаваць спецыяльную праграму па комплекснай забудове малых і сярэдніх гарадоў з выкарыстаннем вырабаў буйнапанэльнага домабудавання. Падыходы будуць такімі ж, якія мы ўкараняем у гарадах, толькі гэта будзе малапавярховае будаўніцтва", - растлумачыў Дзмітрый Мікулёнак.

Паводле яго слоў, кошт квадратнага метра, які сёння могуць прапанаваць беларускія прадпрыемствы, канкурэнтаздольны, разам з тым рэзервы для яго зніжэння яшчэ ёсць.

Семінар па павышэнні эфектыўнасці будкомплексу Беларусі праходзіць 22-23 лістапада. Сярод удзельнікаў - кіраўнікі міністэрстваў і канцэрнаў, дырэктары будаўнічых арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».