Вы тут

У Лельчыцкім раёне мужчына страляў у жанчыну дзеля "аднаўлення адносін"


Пракуратура Лельчыцкага раёна ўзбудзіла крымінальную справу па факце пагрозы забойствам, хоць пацярпелая прасіла не прыцягваць да адказнасці мужчыну, які страляў. Пра гэта піша інфармацыйная служба Генпракуратуры.


Жыхарка вёскі Маркоўскае Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці напісала ў міліцыю заяву аб тым, што яе былы палюбоўнік страляў у яе з пісталета, прымушаючы аднавіць адносіны. Але потым забрала заяву, баючыся помсты з яго боку. Міліцыя прыпыніла праверку па яе заяве.

"Было ўстаноўлена, што ў вёсцы Маркоўскае, недалёка ад крамы, нецвярозы мужчына славесна, а таксама пры дапамозе пнеўматычнага пісталета, пагражаў жанчыне забойствам. Менавіта такім чынам мужчына схіляў яе да працягу з ім асабістых адносін. У пацверджанне сваіх пагроз ён вырабіў не менш трох стрэлаў у яе над плячом. Пацярпелая ў той момант баялася за сваё жыццё і здароўе. Лічыла, што зроблены стрэлы з баявой зброі", — распавялі ў пракуратуры.

Таксама высветлілася, што раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, у тым ліку за супрацьпраўныя дзеянні ў стане алкагольнага ап'янення.

Па выніках праверкі пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па арт. 186 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Мужчыну пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?