Вы тут

Выстаўка-форум ITE –2018 пройдзе ў сталіцы 28-30 лістапада


Другая міжнародная спецыялізаваная выстаўка-форум “Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі” разгорнецца на пляцоўках Fаlсоn Сlub Mіnsk.


ІTЕ 2018 абяцае стаць адным з самых маштабных мерапрыемстваў года ў адукацыі. Мяркуецца, што форум наведаюць каля 5 тысяч чалавек.  На яго запрошаны 72 спікеры — вядучыя беларускія і замежныя спецыялісты ў інфарматызацыі: член Савета па развіцці лічбавай эканомікі, старшыня экспертнага савета ПВТ Аляксандр Курбацкі, рэктар БДУІР Вадзім Богуш, кіраўнік прадстаўніцтва “Майкрасофт” у Беларусі Антон Мякішаў, эксперт у галіне Wеbоmеtrісs Энрыке Ордуна-Мале (Іспанія), адукацыйны тэхнолаг Талінскай цэнтральнай рускай гімназіі Людміла Раждзественская (Эстонія), старшы дырэктар па распрацоўцы праграмнага забеспячэння кампаніі “Эпам Сістэмс” Павел Лібер і іншыя.

Адначасова будуць дзейнічаць пяць пляцовак: вялікая, разлічаная на тысячу чалавек, і чатыры — на 100 чалавек. Дзелавая праграма форуму ўключае канферэнцыі “Лічбавы ўніверсітэт” і “Менеджмент універсітэцкіх бібліятэк”. Пры падтрымцы Сусветнага банка пройдзе міжнародная канферэнцыя “Інфармацыйная сістэма кіравання ў сектары адукацыі: найлепшыя сусветныя практыкі для Беларусі”. Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” арганізуе панэльную дыскусію на тэму “Якая школьная інфарматыка патрэбная для ІТ-краіны”. Будуць абмяркоўвацца STЕM-падыходы ў адукацыі. Запланаваныя таксама круглыя сталы “Лічбавы каледж” і “Інфармацыйная бяспека ў адукацыі”. У рамках форуму пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу праектаў “Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу”.

Спецыялісты EPAM пакажуць педагогам, як “завесці” elearning, і раскажуць, якія інструменты лепш за ўсё выкарыстоўваць для ўключэння навучэнцаў. Пазнаць таямніцы “Камасутры інфарматыкі” дапамогуць эксперты ПВТ.  Як займацца інфарматыкай без камп’ютара раскажа адукацыйны тэхнолаг Талінской цэнтральнай рускай гімназіі.

Мэта выстаўкі-форуму -- дэманстрацыя сучасных навуковых дасягненняў і распрацовак у сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама станоўчага эфекту ад іх выкарыстання ў адукацыйным працэсе на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі, абмеркаванне праблемных пытанняў і перспектыўных напрамкаў, перадавога айчыннага і сусветнага вопыту лічбавай трансфармацыі адукацыі.

Удзел у форуме бясплатны, але трэба прайсці рэгістрацыю на сайце: ite.unibel.by

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?