Вы тут

У БДУ распрацаваны электронныя заліковыя кніжкі


Гэта новаўвядзенне было закладзена ў Стратэгію лічбавай трансфармацыі ўніверсітэта.


Новыя лічбавыя фарматы дакументаў дазваляюць эканоміць сродкі і аптымізаваць атэстацыйны працэс у БДУ. Дарэчы, толькі ў бягучым годзе за кошт укаранення новых студэнцкіх білетаў на аснове міжнародных банкаўскіх карт універсітэт зэканоміў каля 40 тысяч рублёў. У бліжэйшы час планаванне работы выкладчыкаў, іх справаздачы аб выкананні вучэбных даручэнняў, часопісы куратараў, іншыя дакументы будуць весціся толькі ў электронным выглядзе ў асабістых кабінетах выкладчыкаў на ўнутраным сайце БДУ.

У адрозненне ад традыцыйнай інфарматызацыі, лічбавая трансфармацыя дазволіць мадэрнізаваць змест адукацыі і тэхналогій навучання, аптымізаваць асноўныя працэсы дзейнасці ўніверсітэта і яго структуру.

У цэнтры стратэгіі - асоба студэнта, раскрыццё яго індывідуальных здольнасцяў. У БДУ ўжо распрацаваны камплект творчых заданняў па розных дысцыплінах, праведзена больш за 100 заняткаў па новых методыках эўрыстычнага, дыялогавага навучання, у тым ліку - у дыстанцыйнай форме. Больш за 500 выкладчыкаў прынялі ўдзел у анлайн-семінарах па гэтых методыках.

Мяркуецца пашырыць магчымасці для выбару студэнтамі дысцыплін і перайсці на індывідуальныя тэрміны вывучэння асобных курсаў. На лічбавых платформах у  навучальны працэс будуць укараняцца сістэмы развіццёвага, эўрыстычнага, дыялогавага навучання, арыентаваныя на творчую самарэалізацыю студэнтаў, развіццё ў іх крытычнага мыслення, і крэатыўных здольнасцяў, стварэнне ўласнага адукацыйнага прадукту. Рэалізацыя асноўных задач стратэгіі лічбавай трасфармацыі прадугледжвае ўкараненне анлайн-навучання, пашырэнне экспарту дыстанцыйных адукацыйных паслуг, мадэрнізацыю бізнес-працэсаў на аснове лічбавых беспапяровых тэхналогій.

У цяперашні час выкладанне ў БДУ шэрагу дысцыплін вядзецца дыстанцыйна. У будучыні плануецца прыцягнуць для дыстнацыйнага выкладання таксама і замежных выкладчыкаў. Будзе створаны Цэнтр адкрытай адукацыі, рэалізоўвацца палітыка інтэрнацыяналізацыі ўніверсітэцкай адукацыі на лічбавых платформах.

Стратэгіяй прадугледжваецца таксама выкананне студэнтамі курсавых i iншых работ у электронным выглядзе з абавязковай праверкай у сістэме “Антыплагіят”, стварэнне агульнаўніверсітэцкага рэпазіторыя такіх работ, які забяспечыць іх захаванасць і цэласнасць.

У прэс-службе БДУ падкрэсліваюць, што анансаваная год таму аўтаматызаваная рэйтынгавая сістэма дадатковага матэрыяльнага стымулявання выкладчыкаў была распрацавана і паспяхова ўкаранёная ва ўніверсітэце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».