Вы тут

Паспрабуй расчуліць здань


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


Ці ведалі вы, што:

пухір — балючае ўздуцце скуры ад апёку;

здань — прывід;

псаваць (дзеясл.) — наносіць шкоду чаму-небудзь;

расчуліць (дзеясл.) — выклікаць пачуццё жалю;

корак — затычка для бутэлек;

швагер — брат жонкі або муж сястры;

не па днях, а па гадзінах — вельмі хутка расці, развівацца (беларускі адпаведнік: як грыбы (пасля дажджу); рускі: как на дрожжах);

псаваць кроў — рабіць непрыемнасці каму-небудзь або сабе, моцна раздражняць (беларусы яшчэ скажуць: выводзіць з сябе, дражніць гусей; рускія: играть на нервах).

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлевіктарыне, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт httр://tvrgоmеl.bу або httр://3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь-3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.