Вы тут

Якім чынам ствараць новыя працоўныя месцы на вёсцы?


Якім чынам ствараць новыя працоўныя месцы на вёсцы? Як арганізаваць работу па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі? За якія сродкі выдаляюцца дрэвы на вясковых могілках? Гэтыя і іншыя праблемныя пытанні абмяркоўваліся ў Ельскім раёне падчас абласнога семінара са старшынямі раённых Саветаў дэпутатаў Гомельшчыны.


Выязная сустрэча дэпутатаў і кіраўнікоў абласных арганізацый далёка не першая, таму дыялог ідзе актыўны. Дасягненні і недахопы ў пэўных сельскіх населеных пунктах бачны адразу. У Млыноцкім сельсавеце, напрыклад, завязалася вострая дыскусія, звязаная з арганізацыяй парадку на могілках. Ёсць пытанні з пляцоўкамі для смецця і пахаваннямі нябожчыкаў, людзі ажыццяўляюць пахаванні ў магілы сваіх продкаў без дазволу сельсавета. Алена Козінцава, старшыня сельвыканкама, адзначае, што сёлета жук-караед дабраўся да могілак — хвоі адразу сталі жоўтыя. А гэта значыць, што векавыя дрэвы, якія там растуць, патрабуюць тэрміновага выдалення.

Праблемы, звязаныя з гэтым працэсам, добра вядомыя ўсім старшыням раённых Саветаў і сельвыканкамаў. Для правядзення работ запрашаюць спецыялістаў МНС і камунальныя службы з адпаведнай тэхнікай. Але ж вялізныя машыны часцей за ўсё працуюць па перыметры. Усярэдзіне патрабуецца амаль ювелірная работа, каб пры падзенні галін не пашкодзіць помнікі. У Млыноцкім сельсавеце са сваіх жыхароў знайшлі мужчыну, які згадзіўся атрымаць новую кваліфікацыю і адправілі яго вучыцца на прамысловага альпініста. Цяпер ён займаецца карпатлівай работай па выдаленні старых дрэў, у тым ліку на могілках.

«За якія сродкі выдаляюцца дрэвы?» Гэтае пытанне дэпутаты задаюць адзін аднаму і тут жа дзеляцца досведам. За сродкі на добраўпарадкаванне і так званае самаабкладанне. Раённымі ўладамі выдзяляюцца грошы на добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў і помнікаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай спадчыны. У Ельскім раёне, напрыклад, налета два сельскія Саветы паўдзельнічаюць у праграме па рэстаўрацыі воінскіх пахаванняў. Таксама тут актыўна працуюць з мясцовым упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Беспрацоўных людзей з адпаведнай кваліфікацыяй актыўна прыцягваюць да работ на могілках.

— Першачарговая задача дэпутатаў і старшыняў камісій па садзейнічанні занятасці, — кажа старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч, — данесці ў даступнай форме гэтую інфармацыю да кожнага жыхара свайго рэгіёна. Дарэчы, мы прыступаем да фарміравання плана на наступны год, у якім працягнем абмен інавацыйным досведам па розных кірунках нашай дзейнасці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Досвед у нюансах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.