Вы тут

Фінальнае шоу дзіцячага «Еўрабачання-2018» будзе доўжыцца 2,5 гадзіны


У гэтыя выхадныя зоркі будуць ззяць асабліва ярка і не толькі на небе, у адпаведнасці з дэвізам дзіцячага «Еўрабачання-2018» — Lіght Up! Запальвай! У рэкордным спісе ўдзельнікаў з 20 краін — 2 дэбютанты, Казахстан і Уэльс, і некалькі вяртанняў: Францыя, якая не ўдзельнічала ў шоу з 2005 года, Азербайджан (прапускаў тры гады) і Ізраіль (прапускаў 2013—2015 і 2017 гады).


Юныя артысты ўжо правялі індывідуальныя рэпетыцыі, запісалі агульную песню — афіцыйны гімн конкурсу, наведалі знакавыя мясціны беларускай сталіцы і, канешне, пазнаёміліся і пасябравалі ў «Еўрадоме». Цяпер справа за малым: на генеральным прагоне і фінальным канцэрце 24 і 25 лістапада выйсці і паказаць сябе з найлепшага боку.

Звярніце ўвагу: у адрозненне ад дарослага шоу, дзіцячае пачынаецца ў «дзіцячы» час, а 18-й гадзіне, і будзе доўжыцца ўсяго 2,5 гадзіны. Каментаваць фінальны канцэрт на «Мінск-Арэне» ў прамым эфіры будуць тэлевядучыя Георгій Калдун і Андрэй Макаёнак. Радыётрансляцыю цырымоніі з каментарыямі Вікторыі Урбановіч і Паўла Лазовіка правядзе Першы канал Беларускага радыё, анлайн трансляцыя — на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by ці на афіцыйным сайце конкурсу junіoreurovіsіon.tv.

Акрамя таго, з сённяшняга дня можна прымаць удзел у глядацкім галасаванні на сайце junіoreurovіsіon.tv. Можна выбраць ад трох да пяці ўпадабаных выканаўцаў — прычым гэта можа быць і прадстаўнік Беларусі! Першы этап галасавання закрыецца 25 лістапада перад пачаткам шоу, а стартуе наноў пасля фінальнага канцэрта і толькі на 15 хвілін. Вынікі галасавання гледачоў будуць прыплюсаваныя да балаў нацыянальнага журы кожнай краіны — удзельніцы шоу, і пераможца дзіцячага «Еўрабачання-2018» вызначыцца па суме балаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Сузор'е на «Мінск-Арэне»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».