Вы тут

У выхадныя - да 12 градусаў марозу


Гэтымі днямі ўмовы надвор'я ў краіне вызначае перыферыя скандынаўскага антыцыклону. Пераважае воблачнае без істотных ападкаў надвор'е з тэмпературным фонам, блізкім да сярэдніх шматгадовых значэнняў. А ў гэтыя выхадныя чакаюцца кароткачасовыя ападкі і днём да плюс 3 градусаў, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У гэтыя выхадныя дні ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, якія рухаюцца да нас з боку Заходняй Еўропы. У суботу месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе краіны з дажджом). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 марозу, пры праясненнях паветра астудзіцца да мінус 11 градусаў, удзень будзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла. У нядзелю таксама месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па паўднёвым захадзе — з дажджом. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да мінус 7 градусаў, удзень — ад 3 марозу да 3 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак надвор'е ў краіне будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — 1—8 марозу, па поўначы пры праясненнях паветра астудзіцца да мінус 9 — мінус 12 градусаў, удзень па краіне чакаецца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

 

Загаловак у газеце: Снег, мокры снег, месцамі з дажджом

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.