Вы тут

XVI Мінскі форум пачаў працу ў сталіцы


У сталіцы пачаў сваю працу XVI Мінскі форум па пытаннях беларуска-германскага супрацоўніцтва.


Генеральны дырэктар Нямецка-беларускага таварыства Райнэр Ліндэр падкрэсліў, што нашы двухбаковыя адносіны выходзяць на новы ўзровень. Доказам таму служыць рэкордная колькасць удзельнікаў форуму за ўсю гісторыю яго існавання. У Мінск прыехалі 320 гасцей з 20 еўрапейскіх краін. Ім трэба будзе абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, сярод якіх палітычныя, эканамічныя і грамадскія ініцыятывы. Паводле яго слоў, асноўнымі тэмамі форуму стануць эканамічныя і адміністрацыйныя пераўтварэнні, якія неабходныя для паспяховага развіцця Беларусі, укараненне электроннага ўрада, узаемадзеянне паміж цэнтрам і рэгіёнамі, інвестыцыі, супрацоўніцтва з замежнымі прадпрыемствамі.

Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар зрабіў акцэнт на росце даверу паміж краінамі. У бягучым годзе Мінск наведаў прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер. Беларуская сталіца стала пляцоўкай для правядзення Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

«Думаю, цэнтральным элементам нашых намаганняў павінна стаць заключэнне пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве, – сказаў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. – Мы працягваем працу над праектам прыярытэтаў партнёрства, хоць яна ідзе не так проста, як нам усім хацелася б. Мы рэальна наблізіліся да магчымасці падпісання пагадненняў аб рэадмісіі і аблягчэнні візавага рэжыму. І я вельмі спадзяюся, што гэты пакет не патрапіць у такую ж сітуацыю, якая, на жаль, на дадзены момант склалася ў дачыненні праекта пагаднення аб прыярытэтах партнёрства.

Мы вядзем адкрыты дыялог па адпаведных складаных і важных пытаннях як у фармаце Беларусь-ЕС, так і з краінамі-членамі Еўрасаюза. І я ўпэўнены ў тым, што ўсе нашы разыходжанні будуць з часам ліквідаваны. Таму я прапаную, працягваючы канструктыўны дыялог, ужо цяпер сумесна пачаць працу над стратэгіяй нашых адносін, нашага суседства, нашага партнёрства. Імкненні да мэтаў, якіх мы хочам дасягнуць праз 10, 20, 30 гадоў, дазволяць нам больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць па цяжкасцях, якія, па сутнасці, носяць часовы характар, але дамінуюць у нашых адносінах, паглынаючы ільвіную долю нашай энергіі і перашкаджаючы развіццю гэтых адносін».

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.