Вы тут

У Міністэрстве інфармацыі прайшла сустрэча з Насірджанам Юсупавым


У Міністэрстве інфармацыі краіны прайшла сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Насірджанам Юсупавым.


Узбекскі пасол закрануў цэлы шэраг пытанняў медыйнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Найперш — у фармаце абмену інфармацыйнымі матэрыяламі. Звярнуў увагу на тое, што развіццю турызму нашых краін, пашырэнню аказання беларускім бокам адукацыйных паслуг грамадзянам Узбекістана магло б спрыяць якраз болей важкае інфармаванне пра падзеі ў Беларусі на старонках газет і часопісаў, у тэлевізійным эфіры ўзбекскіх СМІ. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч пацвердзіў жаданне беларускага боку сфарміраваць прэс-тур журналістаў вядучых СМІ нашай краіны ва Узбекістан. Папярэдне вызначаны і час такой паездкі — першы квартал 2019 года. Размова ішла і пра інфармацыйнае суправаджэнне ІІ Еўрапейскіх гульняў у сродках масавай інфармацыі Узбекістана.

Наперадзе — правядзенне Мінскага міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час» у лютым 2019 года. Узбекскі пасол паабяцаў, што да ўдзелу ў ім далучыцца і кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Узбекістана.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Шырокія шляхі супрацоўніцтва: Беларусь — Узбекістан

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.