Вы тут

У Мінску прайшоў «Вечар традыцыйнага беларускага танца»


Напрыканцы працоўнага тыдня вечарам ў пятніцу ў Мінскім гарадскім палацы культуры прайшоў “Вечар традыцыйнага беларускага танца”. У фае палаца сабраліся людзі розных пакаленняў, якіх аб’ядноўвае любоў да беларускай спадчыны. Перад гасцямі выступілі ансамблі “Шчодрыца”, “Вербіца” і “Мілавіца”,  якія не толькі прадэманстравалі свой талент, але і паказалі аматарам беларускай культуры, як трэба танчыць. І ўжо ў хуткасці і стары, і малы разам з артыстамі пускаўся ў скокі. Фае палаца ператварылася ў сапраўдную танцпляцоўку. “Кракавяк па-мазырску”, “Качарга”, “Ойра” – і шмат іншых традыцыйных беларускіх танцаў навучыліся танчыць госці мерапрыемства ў гэты дзень. А лепшыя танцоры нават атрымалі ад артыстаў памятныя падарункі.


Як ні весела было, але прыйшоў час развітацца. Застаецца надзея, што гэта сустрэча была не апошняй і ў хуткім часе яшчэ больш прыхільнікаў традыцыйных каштоўнасцяў прыйдуць у гарадскі палац культуры, каб закружыцца ў віхуры беларускага танца.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Каментары

Андржй , шчырае Вам дзякуй за артыкул, фотаздымкi i увагу да беларускага мастацтва. Вельмi прыемна!
Дзякуем за добрыя фотазлымкi i за добрыя словы! Удзельнiкi ансамбля "Шчодрыца".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».