Вы тут

Прэзідэнт прызначыў старшынёй Мінгарвыканкама Анатоля Сівака


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Анатоля Сівака, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе міністра транспарту і камунікацый, старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і анансаваў хуткую сустрэчу з актывам сталіцы, перадае БЕЛТА.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Анатолю Сіваку неабходна ў сціснутыя тэрміны ўвайсці ў курс справы, разабрацца з кадравымі пытаннямі. "Калі не ў горадзе, то ў самім гарвыканкаме. Праз тры тыдні падрыхтуйце маё наведванне актыву горада ў гарвыканкаме — дэпутаты, кіраўніцтва — усе тыя, хто вызначае твар горада, жыццё ў сталіцы Беларусі, — сказаў Прэзідэнт. — Мне трэба сур'ёзна пагаварыць з апаратам, з выканкамам. У мяне вельмі шмат прэтэнзій і вельмі шмат пытанняў не толькі да былога кіраўніцтва на чале з Шорцам (Андрэй Шорац. —рэд.), але і да саміх членаў выканкаму — работнікаў апарата ".

Гаворачы аб прызначэнні Анатоля Сівака, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разглядалася больш за дзясятак кандыдатур на пасаду новага кіраўніка горада. "І гэта не сёння вырашаецца пытанне, яно ўжо даўно паўстала", — падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, адным з вырашальных фактараў у выбары менавіта гэтай кандыдатуры стала тое, што Анатоль Сівак у ранейшыя гады эфектыўна працаваў на пасадзе памочніка Прэзідэнта — галоўнага інспектара па гораду Мінску. "Павінен сказаць — быў найбольш эфектыўным памочнікам, інспектарам па кадрах з усіх тых, якія працавалі пасля і да яго. Гэта, напэўна, асноўны матыў і фактар", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Анатоль Сівак нядрэнна ведае Мінск і працуючыя ў горадзе кадры. "І што яшчэ імпануе асабіста мне — гэта высокая адказнасць за даручаную справу. Таму я вельмі спадзяюся, што вось гэтае пачуццё высокай адказнасці за даручаную справу, выканаўчасць, чаго нам вельмі не хапае на ўсіх узроўнях (мы ўчора пра гэта казалі), нікуды не знікнуць, і Мінск набудзе добрага гаспадара", — сказаў Прэзідэнт.

  • Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў 2019 годзе Беларусь будзе прымаць II Еўрапейскія гульні, а таму Мінск трэба падрыхтаваць да гэтага міжнароднага спартыўнага форуму, зрабіць яго ўтульным і прывабным для гасцей, каб яны і ў наступным прыязджалі ў якасці турыстаў.
  • Што тычыцца Андрэя Шорца, які кіраваў Мінгарвыканкамам на працягу апошніх гадоў, Прэзідэнт прыняў рашэнне аб яго пераводзе на іншую працу. "Прыбавіць так, як гэта трэба, ён не можа. Я гэта адчуваю. Таму мной прынята рашэнне аб пераводзе яго на іншую працу", — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.


Сівак Анатоль Аляксандравіч нарадзіўся 19 ліпеня 1962 года ў вёсцы Завойць Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1986 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1998 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1986-2002 гадах працаваў на розных пасадах у Дарбудмантажтрэст Беларускай чыгункі.

У 2002-2006 гадах быў намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.

У 2006-2009 гадах працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па г. Мінску. У 2009-2012 гадах - начальнік Беларускай чыгункі. У 2012-2018 гадах быў міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

У лістападзе 2018 года прызначаны старшынёй Мінгарвыканкама.

Фота, відэа БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.