Вы тут

Балы Расіі на дзіцячым «Еўрабачанні-2018» абвесціць Хруша


За кулісамі конкурсу сустрэліся героі папулярных перадач “Калыханка” і “Спокойной ночи, малыши


Упершыню на дзіцячым конкурсе будзе незвычайны вяшчун: балы, якія выставіць удзельнікам Расія, сёння ўвечары агучыць Хруша з праграмы “Спокойной ночи, малыши”, якая ўжо больш чым паўстагоддзя не страчвае папулярнасці.

Падтрымаць сябра і “калегу” па тэлеперадачы прыехаў яшчэ адзін лялечны герой – сабака Філя. І, натуральна, дазнаўшыся пра гэта, у “Мінск-Арэну” тэрмінова прыбыла дэлегацыя ад беларускай “Калыханкі” – медзведзяня Топа і яноцік Цёма, – каб пазнаёміцца і, так бы мовіць, абмяняцца вопытам.

— О, якя сустрэча! Голькі год, колькі зім – і ўпершыню не пад сталом! – жартоўна і цёпла, нібы старых прыяцеляў, віталі адзін аднаго беларускія і расійскія акцёры-лялечнікі.

— Вам гарачае прывітанне ад Каркушы, якая таксама вельмі хацела прыляцець, але праляцела міма “Еўрабачання”, — расказаў, не выходзячы з вобраза, Філя. – Затое мы з Хрушам, як толькі пачулі, што трапім на конкурс, ды ў Мінск, так узрадаваліся, што бягом пабеглі!

— Давайце, пакуль мы чакаем Хрушу з рэпетыцыі, спяём “нашы” песні, — прапанавала альтэр эга яноціка Цёмы, актрыса Эмілія Пранскутэ. І лялькі разам з лялечнікамі пад бясконцыя ўспышкі фотакамер і стрыманы рогат журналістаў зацягнулі на тры галасы спачатку “Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі”, а потым “Спят усталые игрушки”. Праўда, атрымалая гэта ў іх надзвычай жвава, гэткая полька-бабачка. Потым распавялі адзін аднаму пра перадачы і персанажаў: “Нашай “Калыханцы” ўжо 35 гадоў, а мне 30, і я прадстаўляю ажно пятае пакаленне мядзведзяў”, — зазначыў Уладзімір Варанкоў, чый мядзведзь Топа пазалетась атрымаў на “Тэлевяршыні” прыз глядацкіх сімпатый як лепшы тэлевядучы.

Маскоўскі акцёр Сяргей Грыгор’еў прызнаўся, што агучвае свайго Філю ўсяго 7 гадоў з тых 54, што праграма існуе наогул, Аксана Чабанюк “ажыўляе” Хрушу з 2012 года, а яноцік Цёма аказаўся ў гэтай кампаніі самым маленькім – на экран гэты персанаж трапіў толькі 3 гады таму. Прадзюсар расійскай праграмы пашкадавала, што не змагла прыехаць у Мінск заслужаная актрыса Наталля Галубенцава, якой 76 гадоў – і больш чым 30 менавіта яе голасам размаўляе з юнымі гледачамі зайчык Сцяпашка, які з’яўляецца адным з першых герояў “Спокойной ночи, малыши”.

Беларускія персанажы, дарэчы, навучылі Філю некалькім фразам: “Прывітанне, хлопчыкі і дзяўчынкі!” (асабліва цяжка давалася акцёру наша “ў”) і “Дабранач, салодкіх сноў!”. Спадзяёмся, гэты момант не выражуць з праграмы, якая цяпер выходзіць на дзіцячым канале “Карусель”, занадта дбайныя рэдактары.

— За каго будзеце хварэць на дзіцячым “Еўрабачанні”? – нібы між іншым запытаў у новых знаёмых Філя.

— Мы не будзем хварэць, у нас усе прышчэпкі ёсць! – кпіў у адказ яноцік Цёма. Але больш дарослы і сур’ёзны Топа прызнаўся, што, канешне, перажывае за беларуса Даніэля.

— А наогул, няхай пераможа мацнейшы! – дыпламатычна вырашылі лялечныя персанажы. Скарыстаўшыся выпадкам, яны павіншавалі з днём нараджэння азербайджанскую канкурсантку Фідан Гусейнаву і пажадалі ўсім удзельнікам удачы і моцнага сяброўства.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.